Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 20 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

У найбліжэйшым атачэнні Трампа з'явіўся яшчэ адзін функцыянер з беларускімі каранямі. Гэта Стывен Мілер, прызначаны нядаўна кіраўніком апарата Белага дома. 41-гадовы Мілер — ураджэнец Санта-Монікі ў Каліфорнія. Але яго сям'я паходзіць з Антопаля — мястэчка ў сучаснай Брэсцкай вобласці. Менавіта адтуль у 1903 годзе прыехаў у ЗША прапрадзед уплывовага чыноўніка Вольф-Лейб Гласер. Падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа Стывен Мілер працаваў старэйшым дарадцам па пытаннях палітыкі. У амерыканскіх СМІ за ім замацавалася мянушка "бульдог прэзідэнта". Ён выступаў галоўным ідэолагам і выканаўцам найбольш жорсткіх ініцыятываў Белага дому. Беларускае паходжанне мае таксама зяць і перамоўшчык прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер. Яго бабуля і дзядуля родам з Наваградка.

Views over time

05001K1.5K9 Nov 13:5211 Nov 21:341.5K9 Nov 13:52: 0 views11 Nov 21:34: 1,490 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Nov 2026, 13:520
11 Nov 2026, 21:341.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.