Сур'ёзны збой адбыўся ў працы беларускага воблачнага правайдара ActiveCloud. Кампанія паведаміла, што адбылася масіраванвя кібератака, у выніку чаго сталі недаступнымі многія сэрвісы і каналы камунікацыі. Сайт правайдара зранку не адкрываўся, былі недаступныя чаты, тэлефанія і тыкетная сістэма — гэта значыць, падтрымка ў асабістых кабінетах кліентаў.