Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 19 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

За адну — два рублі, за пачак з васьмі штук — дзесяць. Беларуска здзівілася цэнам на пракладкі з аўтамата, які стаіць у прыбіральні мінскага гандлёвага цэнтра Dana Mall. Дзяўчына рэзонна заўважае, што ў аптэцы ў тым жа ГЦ сродкі жаночай гігіены можна знайсці ўдвая танней. У каментарах меркаванні падзяліліся. Адны лічаць, што гэта цалкам нармальны кошт, бо аўтамат разлічаны на экстраныя выпадкі. І стаіць там, дзе звычайна пракладкі не прадаюцца. І ўвогуле, гэта ж бізнес — мусіць жа ўладальнік гэтага аўтамата нешта зарабляць! Іншыя згадваюць "ружовыя скрыначкі" з бясплатнымі сродкамі гігіены ў прыбіральнях у суседняй Польшчы. І даводзяць, што ўсё пазнаецца ў параўнанні.

Views over time

05001K1.5K9 Nov 18:4011 Nov 21:341.5K9 Nov 18:40: 0 views11 Nov 21:34: 1,480 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Nov 2026, 18:400
11 Nov 2026, 21:341.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.