Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Міжнародная федэрацыя хакею не згодная з рашэннем Спартовага арбітражнага суда пра вяртанне Расіі на чэмпіянат свету. Неадкладная рэінтэграцыя расійскіх каманд "цягне значныя практычныя і спартовыя наступствы". У IIHF "аналізуюць сцэнары": https://euroradio.fm/iihf-ne-zgodnaya-z-rashennem-cas-ab-vyartanni-rasii-i-analizue-nastupstvy Спасылка, якая працуе без VPN

  2. Пяцёра беларусаў з розных рэгіёнаў краіны затрыманыя за негатыўныя каментары на адрас вышэйшых службовых асобаў і міліцыянтаў. Пра гэта пахваліліся ў прэс-службе МУС. Паведамляецца, што затрыманым ад 36 да 66 гадоў. "Яны прызналі віну і тлумачылі свае ўчынкі ў тым ліку уздзеяннем алкаголю", — адзначаецца ў паведамленні. Па інтэрнэт-каментатараў міліцыянты прыехалі ў поўнай амуніцыі. Да службовых бусаў "злачынцаў" вялі ў кайданках, заламіўшы рукі за спіну. Такога даўно не было, але з затрыманымі прымусова запісалі "пакаяльныя відэа". Адзін з іх кажа: "Я пакінуў негатыўны каментар у дачыненні да смерці супрацоўніка. Раскайваюся і прыношу свае прабачэнні".

  3. Беларускія чыноўнікі чыталі (і працягваюць чытаць) незалежныя медыі. Чаму? Ды таму, што толькі адтуль можна даведацца, што нешта ў іх, у чыноўнікаў, ідзе не так. А даведвацца пра такое ім хочацца як мага раней. Пра гэта ў "Клубе галоўных рэдактараў" расказвае эканамічная аглядальніца Вольга Лойка. А галоўрэд @Bel_Tomorrow Павел Свярдлоў робіць "нечаканую" выснову. "Журавіны ў цукры, якія падаюць з тэлевізара, ніхто не глядзеў. Бо ну і што?" Цалкам апошні "Клуб галоўных рэдактараў" глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=VNf3bnIQgPU

  4. У Ізраілі завяршылі расследаванне забойства 31-гадовай беларускі Яніны Русінавай. Паліцыя Хайфы сцвярджае, што мае доказы супраць мужа беларускі — Алі Масвады. Там кажуць, што Русінава хацела сыйсці ад мужа і забраць дзіця. Яна планавала вярнуцца ў Беларусь. А ён баяўся, што яна ўжо не вернецца ў Ізраіль. Гэта і стала матывам для злачынства. Масваду затрымалі на месцы здарэння 25-га верасня. Ён адмаўляе сваю віну — і заяўляе праз адваката, што жонка раней дэманстравала схільнасці да суіцыду і падчас інцыдэнту сама параніла сябе ў шыю. Сведкі, якіх паліцыянты апыталі падчас расследавання, расказалі, што Яніна пастаянна баялася мужа, а ён пагражаў прычыніць ёй шкоду і забраць у яе дзіця.

  5. “Урадавая вяртушка Вячоркі”: чаму ва ўсім ізноў вінаватыя незалежныя СМІ? Стрым з журналісткай Аленай Прыходзька Ніколі такога не было, і вось ізноў: ва ўсім вінаватыя журналісты і СМІ. Розніца толькі ў тым, што пакуль гэтыя СМІ працавалі ў Беларусі, іх абвяшчалі “агентурай КДБ”. А цяпер метадычку і загады ім нібыта дыктуе па “вяртушцы” самі-ведаеце-хто з Офіса. Асобныя блогеры больш змагаюцца са СМІ, чым з рэжымам. А расследавальнікі “з народа” прыглядаюцца не да дзяржаўнай карупцыі, а да фінансаў журналістаў-расследавальнікаў. І над усім гэтым лунае прывід грантаў і “грамадскай” камісіі па кантролі над СМІ... Ці павінны журналісты займацца самацэнзурай і вырашаць, якую інфармацыю чытачам лепш не атрымліваць? На якой падставе нехта патрабуе “грамадскага кантролю” за СМІ? І хто тады будзе кантраляваць крыклівых блогераў? Разважаем пра гэта з журналісткай, экс-кіраўніцай выбарчай камісіі на выбарах у Каардынацыйную раду Аленай Прыходзька: https://www.youtube.com/watch?v=Yg77rgmTL7Q

  6. Škoda адмаўляецца спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі там будзе Расія. Недзе мы гэта ўжо бачылі! Пяць гадоў таму Škoda адмовілася даваць грошы на ЧС, які мусіў быў прайсці ў Мінску. У выніку чэмпіянат перанеслі ў Рыгу. А беларускія ўлады адказалі забаронай на ўвоз і продаж аўтамабіляў гэтага чэшскага вытворцы. А вось што адбываецца цяпер: https://euroradio.fm/dezhavyu-skoda-admaulyaecca-spansiravac-chs-pa-khakei-kali-tam-budze-rasiya Спасылка, якая працуе без VPN

  7. “Будзем дамаўляцца”: у Трампа свая сустрэча “на траіх”, у Лукашэнкі — свая. Стрым з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам Пакуль Трамп спыняе трэцюю сусветную вайну (ядзерную!), Лукашэнка рыхтуе пляцоўку для мірных перамоваў. Ізноў. Прадстаўнікам Расіі і Украіны ён прапануе сустрэцца ў Мінску — без аніякіх пасярэднікаў. Нават сам Лукашэнка пасярэднікам не будзе, бо збіраецца быць удзельнікам: “Будзем дамаўляцца. Таму што мы ўцягнутыя ў гэты ўкраінскі канфлікт, нашы інтарэсы ў гэтых мірных перамовах вельмі сур’ёзныя”. Ці пагодзяцца Зяленскі (і Трамп) на перамовы ў Мінску ў такім фармаце? Які сігнал Еўропа дасылае Мінску, калі ўзгадняе прыезд у Беларусь кіраўніка АБСЕ? Ці зменіцца палітыка ЗША адносна Еўропы і Беларусі пасля прамежкавых выбараў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=U1dctIb1TZQ

  8. Журналістка "Гомельскай праўды" забрала сабе котку, эвакуяваную з Алешак, знялася ў прапагандысцкім сюжэце — і перастала адказваць яе ўкраінскім гаспадарам. Хаця тыя вельмі хочуць вярнуць сваю хатнюю гадаванку ва Украіну. Котку завуць Ева, хаця ў Беларусі ёй прыдумалі новую мянушку — Міра. Ева належыла бабулі, якая памерла за некалькі тыдняў да цяперашняй эвакуацыі. Пра котку клапаціўся сусед, які адправіў яе з Алешак, напісаўшы на пераносцы імя і нумар тэлефона гаспадароў. Але званіць па ім, вядома, ніхто не стаў. Эвакуацыя з Алешак пралягала праз Беларусь. Тут Еву вырашылі выкарыстаць для сюжэта пра тое, як добрыя беларусы дапамагаюць пераадолець страшныя наступствы вайны. Нават коткам! Пабачыўшы гэта, гаспадары Евы былі ў шоку. "У нас ёсць поўны план дзеянняў: ёсць чалавек, гатовы забраць Еву, аформіць усе неабходныя дакументы і паклапаціцца пра яе, пакуль яна не зможа бяспечна вярнуцца дадому, — расказваюць яны. — Аднак мы страцілі сувязь з Уладзіславай [так завуць журналістку. — @euroradio]: нашы паведамленні застаюцца непрачытанымі, адказу няма. Магчыма, паведамленні проста згубіліся, ці яна з нейкай прычыны не можа адказаць. Мы настойліва просім Уладзіславу выйсці на сувязь і пайсці на супрацоўніцтва, каб котку можна было вярнуць яе законным уладальнікам".

  9. Усе дрэнныя, адзін Трамп маладзец: Лукашэнка раздае ацэнкі АБСЕ, ААН, ШАС і еўрапейцам. Стрым з эксперткай у міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай АБСЕ даўно не займаецца ні бяспекай, ні супрацоўніцтвам і апынулася “далёка на задворках не толькі сусветных, але і еўрапейскіх працэсаў”. Парадак дня ААН “не адпавядае інтарэсам глабальнай большасці”, а ў ШАС “вялабягучы нейкі парадак дня і паводзіны яе чальцоў”. Гэта ўсё — калі верыць Лукашэнку. Цікава, з якім выразам твару слухаў усе гэтыя пасажы кіраўнік АБСЕ Ферыдун Сінірліаглу, які якраз прыехаў на форум па бяспецы ў Мінск. А яму тут: генсек “задворкаў”... Навошта Сінірліаглу ўвогуле прыехаў у Мінск, што стаіць за візітам? Які сцэнар спынення вайны ва Украіне сёння найбольш верагодны і ці выгадны ён Лукашэнку? Ці можа “Ліст былых палітвязняў” змяніць пазіцыю заходніх палітыкаў адносна Беларусі? Абмяркоўваем з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай: https://www.youtube.com/watch?v=DydtvstpvYg

  10. "Вы прайгралі. Давайце наладжваць адносіны". Лукашэнка гатовы "перагарнуць старонку" — але толькі калі Захад прызнае паразу. Стрым з палітолагам, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым На IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы Лукашэнка заявіў, што гатовы "перагарнуць старонку" ў адносінах з амерыканцамі і еўрапейцамі. Умова простая: "Вы павінны хаця б самі сабе, не публічна, прызнаць: вы прайгралі". Добра хоць, што публічна каяцца не патрабуе... Асобныя крытыкі чуюць такі ж заклік і ў "Лісце былых палітвязняў". Але ці варта верыць, што Лукашэнка сапраўды хоча нешта "перагарнуць"? Ці ёсць падставы падазраваць, што ліст і гэтая заява не выпадкова з'явіліся адначасова? Ці паверыць яму Захад (у чарговы раз)? Разважаем пра гэта з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым: https://www.youtube.com/watch?v=-srsT6RGdJw

  11. edited

    У самалёта, які ляцеў з Мінску ў Маскву, адмовіў адзін з рухавікоў падчас заходу на пасадку. Boeing 737-800 належыць расійскай кампаніі "Победа". Экіпаж абвясціў сігнал пра сур'ёзную няштатную сітуацыю на вышыні 1,5 км. Аднак самалёт паспяхова прызямліўся ва Унукаве. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

  12. Па-беларуску выйдзе анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння. На яе выданне збіраюць грошы. Кнігу “Antares” падрыхтаваў беларускі паэт і перакладчык Алесь Плотка. У ёй будуць вершы 26 аўтараў і апавяданне Мыколы Хвылёвага “Я (Рамантыка)” — ва ўкраінскім арыгінале і беларускім перакладзе. Гэта творы як расстраляных літаратараў, так і тых, хто зазнаў іншыя формы пераследу.

  13. edited

    Палітвязню Алегу Ларычаву падчас суда выклікалі хуткую: стан яго здароўя пагаршаецца. Пра гэта ў сацсетках паведамляе кіраўніца грамадскай арганізацыі "Годна" Аліна Герашчанка. "У яго язвы на нагах, якія не загойваюцца, паднялася тэмпература. Медычная дапамога нерэгулярная. А ў Алега цукровы дыябет і ёсць рызыка развіцця гангрэны", — піша Герашчанка. Ларычаў знаходзіцца за кратамі з лістапада 2025 года.

  14. edited

    Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце наш анонс на сераду, сёння ў нас насычаны эфірны дзень (час пазначаны мінскі): 13:00 — доктар палітычных навук Павел Усаў 14:00 — незалежная экспертка Роза Турарбекава 15:00 — палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандр Фрыдман 16:00 — журналістка Алена Прыходзька Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  15. edited

    Дэмакраты ашаламляльна перамагаюць, Трамп у разгубленасці. Вялікі ранішні стрым @euroradio, прысвечаны вынікам выбараў у Кангрэс ЗША. Падлік галасоў заканчваецца, і карціна ўжо ясная: і Палата прадстаўнікоў, і ў Сенаце большасць будзе ў Дэмакратычнай партыі. Як гэта зменіць амерыканскую палітыку? Ці будзе абвешчаны імпічмент Дональду Трампу, які сёння то канстатуе паразу і заяўляе пра гатовасць супрацоўнічаць з дэмакратамі, то посціць кепку з надпісам "Veto"? Ці будзем мы калі-небудзь так жа сачыць за тым, як падлічваюць галасы на выбарах у беларускі парламент? Абмяркоўваем гэта ў вялікім стрыме з Франакам Вячоркам, Валерам Кавалеўскім, Арцёмам Бруханом, а таксама палітолагамі, экспертамі-амерыканістамі — і ўласна амерыканскімі выбаршчыкамі! Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=PobfobBqBZw

  16. edited

    YouTube выдаліў некалькі стрымаў, якія апошнім часам праводзіў Сяргей Ціханоўскі. Прычынай называецца парушэнне аўтарскіх правоў. Стрымы Ціханоўскага доўжыліся па некалькі гадзінаў, там ён выкарыстоўваў шмат фрагментаў з іншых відэа. Сярод іх быў, напрыклад, кароткі кавалак з запісанага больш за год таму інтэрв'ю, у якім аўтар праекта "жизнь-малина" Мікіта Мелказёраў заклікае падтрымаць Ціханоўскага і яго канал "Краіна для жыцця". Мелказёраў раптоўна памёр 21-га снежня 2025 года. Невядома, як бы ён сёння паставіўся да таго, што Ціханоўскі выкарыстоўвае яго асобу ў сваіх мэтах.

  17. edited

    Кавярню "Цьеры" ў мінскім Dana Mall часова закрылі пасля скаргаў на прусакоў. Карыстальнікі Threads не разумеюць, чаму крайняй зрабілі менавіта яе: "Гэта тое самае, што ў цалкам бруднай машыны памыць толькі ручку на дзвярах". "Прусакі там паўсюль, з першага па трэці паверх. І не толькі прусакі", — адзначае наведніца Dana Mall. "Прусакі жылі ў "Цьеры", таму што там самыя смачныя булачкі. А ў "Адэсу-маму" яны па боршч ходзяць. А ў Oysho у госці да молі. У Васільках карпаратывы ў іх. Чаго толькі "Цьеры" закрылі, цікава", — іранізуе іншая. Але закрываць на санітарную апрацоўку ўвесь гандлёвы цэнтр ніхто, відавочна, не збіраецца.

  18. edited

    Беларусам Польшчы пакуль не варта чакаць, што справы па відах на жыхарства пачнуць разглядацца хутчэй. Электронная сістэма MOS, праз якую цяпер падаюцца заявы на часовы і сталы побыт, чэргаў не скараціла. Пра гэта па выніках сустрэчы ва Упраўленні па справах замежнікаў расказала юрыстка ЦБС Вольга Дабравольская. Найгоршая сітуацыя цяпер у Мазавецкім, Ніжнесілезскім і Паморскім ваяводствах. Толькі ў мазавецкага ваяводы, паводле Дабравольскай, на разглядзе больш за 190 тысяч справаў, таму тэрміны могуць расці далей. Запыты на абарону Упраўленне па справах замежнікаў будзе ацэньваць паасобку. Але спасылак на падзеі 2020-2022 гадоў для атрымання гэтага статусу ўжо не хопіць. Заяўнік мусіць паказаць, чаму яму небяспечна вяртацца ў Беларусь менавіта цяпер, тлумачыць юрыстка.

  19. edited

    Лукашэнка гатовы “перагарнуць старонку”, але выстаўляе ўмовы. Санкцыі супраць яго працуюць. А з акупаваных расіянамі ўкраінскіх Алешак прайшла эвакуацыя — і тамтэйшыя цяпер распавядаюць страшныя падрабязнасці жыцця ў асадзе. Гэта “Сэнсы дня” — важныя тэмы апошніх 24 гадзінаў, укладзеныя ўсяго ў 7 хвілінаў: https://youtu.be/d-SOOh8ALXw

  20. edited

    ЗША. Па выніках выбараў дэмакраты забіраюць і Палату прадстаўнікоў, і Сенат. Падлікі працягваюцца, але ўжо можна сцвярджаць, што ў Сенаце ў дэмакратычнай партыі будзе як мінімум 53 месцы са 100. Па падліку ўсіх галасоў гэтая лічба можа вырасці да 55. Цікавостка: дэмакратычны кандыдат перамагае ў Канзасе — упершыню за 94 гады. У Палаце прадстаўнікоў, згодна з папярэднімі падлікамі, у дэмакратаў будзе 256 месцаў з 435. Далучайцеся да нашага стрыму пра вынікі выбараў у ЗША і іх уплыў на Беларусь аб 11-й па мінскім часе: https://www.youtube.com/watch?v=PobfobBqBZw

  21. Older posts