Палітвязню Алегу Ларычаву падчас суда выклікалі хуткую: стан яго здароўя пагаршаецца. Пра гэта ў сацсетках паведамляе кіраўніца грамадскай арганізацыі "Годна" Аліна Герашчанка. "У яго язвы на нагах, якія не загойваюцца, паднялася тэмпература. Медычная дапамога нерэгулярная. А ў Алега цукровы дыябет і ёсць рызыка развіцця гангрэны", — піша Герашчанка. Ларычаў знаходзіцца за кратамі з лістапада 2025 года.