Па-беларуску выйдзе анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння. На яе выданне збіраюць грошы. Кнігу “Antares” падрыхтаваў беларускі паэт і перакладчык Алесь Плотка. У ёй будуць вершы 26 аўтараў і апавяданне Мыколы Хвылёвага “Я (Рамантыка)” — ва ўкраінскім арыгінале і беларускім перакладзе. Гэта творы як расстраляных літаратараў, так і тых, хто зазнаў іншыя формы пераследу.