Кавярню "Цьеры" ў мінскім Dana Mall часова закрылі пасля скаргаў на прусакоў. Карыстальнікі Threads не разумеюць, чаму крайняй зрабілі менавіта яе: "Гэта тое самае, што ў цалкам бруднай машыны памыць толькі ручку на дзвярах". "Прусакі там паўсюль, з першага па трэці паверх. І не толькі прусакі", — адзначае наведніца Dana Mall. "Прусакі жылі ў "Цьеры", таму што там самыя смачныя булачкі. А ў "Адэсу-маму" яны па боршч ходзяць. А ў Oysho у госці да молі. У Васільках карпаратывы ў іх. Чаго толькі "Цьеры" закрылі, цікава", — іранізуе іншая. Але закрываць на санітарную апрацоўку ўвесь гандлёвы цэнтр ніхто, відавочна, не збіраецца.