Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. edited

    Важныя падзеі і сэнсы серады, 3 лістапада, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:07 Лукашэнка “пераверне старонку”, калі Захад прызнае паражэнне. Гэта пра што? 11:04 Навіны спорту 13:57 “Зняць санкцыі, якія не працуюць”: у чым тады сэнс? 21:44 Навіны шоў-бізу 24:40 Як жыхары акупаваных Алешак вярталіся ва Украіну "Сэнсы дня". Найбольш цікавае і важнае за панядзелак — усяго за 7 хвілін!

  2. Беларус памёр пасля лячэння зуба. "Хто адкажа за смерць майго мужа?" — пытаецца ў "Трэдс" ягоная ўдава. Жанчына вінаваціць медыкаў: "Вы адкажыце за ўсё". @euroradio абмеркавала трагічную гісторыю з медыкам. "Памерці ад раку, інфаркту, інсульту — гэта ўкладваецца ў галаве. Памерці ад інфекцыйных ускладненняў у стаматалогіі — не. Але, на жаль, такое таксама можа здарыцца". Чытайце цалкам тут: https://euroradio.fm/belarus-pamyor-paslya-lyachennya-zuba-chamu-rana-abvinavachvac-medykau Спасылка, якая працуе без VPN

  3. edited

    Чаму Офіс Святланы Ціханоўскай не рэагуе на прэтэнзіі Сяргея Ціханоўскага? Запыталіся пра гэта ў намесніцы дырэктара ОСЦ Станіславы Гліннік. Глядзіце цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=skb_W0WEJ9A

  4. Савет нацыянальнай бяспекі Польшчы засядае ўжо больш за 3,5 гадзіны. Сустрэча пачалася каля 15:00 (17:00 па Мінску) па мясцовым часе і, як паведамляюць журналісты, ніхто з удзельнікаў дагэтуль не пакідаў будынак. На адкрытай частцы сустрэчы прэзідэнт Караль Наўроцкі рэзка раскрытыкаваў прэм'ер-міністра Дональда Туска праз сітуацыю вакол Канстытуцыйнага трыбунала. Адказ прэм'ера невядомы, бо калі сканчаецца публічная частка вырашае прэзідэнтура. Але, вядома, гэта можа быць не адзінай тэмай сустрэчы. Прэм'ер Туск раніцай заяўляў пра падазроных людзей на расійска-польскай мяжы. Як ён дадаў, ад спецслужб паступала інфармацыя пра магчымасць дыверсій ці іншых сур'ёзных правакацый з боку Расіі.

  5. "Пацярпіце, пакуль мы тут даціснем санкцыямі"? Гісторык Яўген Красулін не згодны з такой трактоўкай ідэй прыхільнікаў ціску на рэжым. Глядзіце цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=U7JV_KpYMrg

  6. "Нават наймацнейшыя сцены могуць упасці". Святлана Ціханоўская заклікала еўрапейскіх партнёраў быць гатовымі да перамен у Беларусі. "Беларусы павінны бачыць, што Еўропа — гэта не далёкая мара, а рэальная альтэрнатыва “русскому миру”. І мы, як дэмакратычныя сілы, таксама будуем гэтую альтэрнатыву. Мы падтрымліваем міжнароднае прадстаўніцтва і распрацавалі планы рэформаў. Мы хочам пераканацца, што калі прыйдуць змены, яны будуць сістэмнымі і непаваротнымі", — сказала лідарка дэмсіл на Берлінскім форуме будучыні Беларусі. Ціханоўская дадала: "І хоць сённяшні дзень можа здавацца цёмным, такія моманты часта ствараюць магчымасці". "Таму, калі надыдзе момант, Беларусь павінна быць гатовая. І Еўропа таксама павінна быць гатовая. Берлін нагадвае нам, што нават наймацнейшыя сцены могуць упасці. Што дыктатуры не вечныя. І што тое, што здаецца немагчымым сёння, можа стаць рэальнасцю заўтра".

  7. Былую прэс-сакратарку Зяленскага падазраюць у дзяржаўнай здрадзе. Служба бяспекі Украіны і Офіс генпракурора краіны паведамілі Юліі Мендэль пра гэта завочна — бо яна ўжо працяглы час жыве за мяжой. Паводле даных следства, у сваіх публічных выказваннях і допісах у сацыяльных сетках Мендэль "дыскрэдытавала Украіну на міжнароднай арэне", а таксама "апраўдвала расійскую ўладу і поўнамаштабную вайну супраць Украіны".

  8. Эдуард Пальчыс распавёў, дзе можна ўбачыць галоўнага арганізатара пратэстаў 2020-га. У сваім тэлеграм-канале блогер апублікаваў бачанне таго, як больш за шэсць гадоў таму разгортваліся гістарычныя падзеі. І прыходзіць да высновы: "Галоўныя арганізатары 2020 года — гэта беларускі народ і рэжым Лукашэнкі. Вырасла новае пакаленне са сваімі запытамі, поглядамі і патрабаваннямі. Яно шмат у чым было наіўным і шчыра верыла, што калі неяк прыйсці на выбарчыя ўчасткі, паназіраць там, зрабіць нешта такое, то можна нешта змяніць. Сілавікі ж вырашылі ўсё задушыць, але рэакцыя нечакана аказалася супрацьлеглай. Менавіта запыт і энергія беларусаў сталі галоўным лакаматывам усіх працэсаў. Яны маглі за месяц палюбіць Ціханоўскага і забыць пра яго. Потым ускласці свае спадзяванні на Бабарыку, а пасля — на трыа яскравых беларусак. […] Я разумею, чаму цяпер некаторыя расчараваныя і павыгаралыя людзі спрабуюць знайсці крайняга. Гэта банальная і цалкам зразумелая рэакцыя. Але той, хто спрабуе выставіць гэтыя падзеі як вынік дзеянняў нейкіх спецслужбаў, асабліва расійскіх, нічым не адрозніваецца ад Пуціна, які адмаўляўся прызнаваць самастойнасць украінцаў падчас Майдана. Таму, калі хочаце ўбачыць галоўнага арганізатара 2020 года, — падыдзіце да люстэрка".

  9. "Пшэварот Туска". Беларуская прапаганда накінулася на польскага прэм'ера на фоне навін пра крызіс у Канстытуцыйным трыбунале Польшчы. Агулам з пятніцы па сёння ўключна амаль кожны пяты пост у "ЖС" звязаны з гэтай тэмай. Галоўны фокус — распавядаць, што адбываецца "пераварот" і кпіць з дэмакратыі. "А вось пацешна будзе, калі па выніках разборак Наўроцкі ў нас палітычнага прытулку папросіць, тады ў нас будзе ўласны ўрад Польшчы ў выгнанні", — пісалі ЖС. У тэлеграм-каналах БелТА і АНТ у разы больш паведамленняў агулам, таму польскай тэма заняла каля 3% і 5% адпаведна. Тут пераважна сухія навіны, але падбор таксама характэрны: аўдыторыі прадстаўляюцца толькі пазіцыі тых, хто крытыкуе Дональда Туска. Яшчэ ў пятніцу экс-палітвязень Анджэй Пачобут спрагназаваў, што крызіс вакол Канстытуцыйнага трыбунала ў Польшчы выклікае "выбух радасці і задавальнення" ў беларускай і расійскай прапаганды. Як бачым, ён быў правы. Тут мы коратка тлумачылі, у чым увесь сыр-бор вакол Трыбунала.

  10. "Расія разглядае Беларусь як фарпост". Пуцін спрасціў вайсковыя пастаўкі паміж Беларуссю і РФ. "Такія дзеянні — гэта чарговы паказчык таго, што Расія разглядае Беларусь у якасці свайго, так скажам, фарпоста на стратэгічным узроўні", — сказаў @euroradio прадстаўнік БЕЛПОЛ Уладзімір Жыгар. Жыгар тлумачыць: раней, каб падпісаць дамову на пастаўкі зброі ці камплектуючых, трэба было атрымліваць дазвол на гэта ў федэральных уладаў РФ. Цяпер такога рабіць не трэба.

  11. 🇺🇸 Галоўнае — і як галасуюць, і як падлічваюць. Таму ў сераду а 11-й па Мінску мы пачнём спецыяльны стрым, прысвечаны выбарам у ЗША — дакладней, таму як іх вынікі паўплываюць на Беларусь, перамовы Коўла і сітуацыю ў свеце. Разам з намі раніцай у эфіры будуць Франак Вячорка, Валер Кавалеўскі, Арцём Брухан, а таксама палітолагі і эксперты-амерыканісты — і ўласна амерыканскія выбаршчыкі! Цісніце на званочак: https://www.youtube.com/watch?v=PobfobBqBZw

  12. “Амерыка нагадвае поле бітвы". У ЗША сёння выбіраюць выбраць новы Кангрэс. Што варта ведаць пра амерыканскія midterms? І якія прагнозы даюць эксперты? "Пасля двух гадоў хаосу, жорсткасці, карупцыі і некампетэнтнасці… у вас з’явіцца магчымасць сказаць: «Хопіць — з нас дастаткова»”. Расказваем галоўнае: https://euroradio.fm/ameryka-nagadvae-pole-bitvy-u-zsha-rykhtuyucca-vybrac-novy-kangres Тут можна прачытаць без VPN

  13. Ці ёсць у Беларусі шлях да перамен без (р)эвалюцыі? Абмяркуем у жывым эфіры. Якія крытэры трэба ўлічваць пры ацэнцы рэпрэсій у Беларусі? Якім шляхам вызваляць палітвязняў? І ці ёсць магчымасць для дээскалацыі адносін паміж Мінскам і краінамі ЕС? Гэта ды не толькі абмяркуем з юрысткай-міжнародніцай, прадстаўніцай Беларускага Хельсінскага камітэта Кацярынай Дзяйкала: https://www.youtube.com/watch?v=gaGXPLz7AZE

  14. Нежынскі калійны камбінат рыхтуюць да продажу амерыканцам? Абмяркуем у эфіры @euroradio. Ці мае дачыненне да перамоў з ЗША нарада ў Лукашэнкі па Нежынскім калійным камбінаце? Як на сусветныя кошты на дызельнае паліва ўплывае аднаўленне ўдараў па расійскіх НПЗ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі: https://www.youtube.com/live/CibnUezU3Fk?si=9dHtRNCZqB6PyiFr

  15. edited

    Літва пазбавіла беларускага прадпрымальніка-банкрута Дзмітрыя Скіндзерава статуса бежанца. Яму забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў. Пра рашэнне літоўскіх уладаў Скіндзераў паведаміў расійскаму выданню @sotaproject. Літоўскія спецслужбы лічаць, што Скіндзераў з'яўляецца пагрозай нацыянальнай бяспецы. Яго плануюць дэпартаваць цягам двух тыдняў. "У рашэнні Дэпартамента міграцыі гаворыцца, што Скіндзераў падтрымліваў працяглыя кантакты з супрацоўнікамі беларускіх праваахоўных органаў і спецслужбаў, а таксама выконваў даручанае супрацоўнікам ГУБАЗіК заданне па зборы інфармацыі. Менавіта гэтыя абставіны літоўскія ўлады разглядаюць як сведчанне пагрозы нацыянальнай бяспецы", — паведамляе выданне. Раней пагрозай нацыянальнай бяспецы Літва называла актывістку Вольгу Карач. Але яе не дэпартавалі праз наяўнасць крымінальнай справы ў Беларусі. У крымінальным вышуку знаходзіцца і Скіндзераў, таму, верагодна, яго ў краіну ўсё ж не дэпартуюць.

  16. Сцэнар будучыні Беларусі: ці магчымы ён без крыві і пакут? Гісторык Яўген Красулін у эфіры @euroradio. Ці магчыма ўвогуле ў сённяшніх умовах напісаць нейкі ўніверсальны сцэнар прымальнага для нас будучага Беларусі? Як у гэты сцэнар мусіць быць упісаны варыянт з вайной ва Украіне і рэфармаваннем дэмсіл? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным: https://www.youtube.com/watch?v=U7JV_KpYMrg

  17. Ціханоўскую „пракачалі“, а аўтаркі ліста палітвязняў “не параіліся”? Абмяркуем у эфіры @euroradio. Як адрозніць гендарныя стэрэатыпы ў крытыцы ліста былых палітвязняў ад абгрунтаваных палітычных прэтэнзій? Чаму жаночую палітычную кар’еру працягваюць апісваць як вынік чужой працы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай: https://www.youtube.com/live/uu7J5RZvA8U?si=yZo3yGSqdX_6anKx

  18. Украіна адклала дэпартацыю беларускага добраахвотніка Эміля Лабейкі. Ён можа атрымаць яшчэ паўгода для вырашэння пытання з легалізацыяй. Раней беларус згубіў пашпарт падчас выканання задання ў Данецкай вобласці. Вярхоўная Рада Украіны падоўжыла на паўгода тэрмін, калі іншаземцы, якія служаць ва Узброеных сілах, могуць атрымаць пасведчанне на часовае жыхарства. Ім далі час сабраць пакет дакументаў да 10 траўня 2027 года. Закон перададзены на подпіс прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму. Папярэдні тэрмін заканчваўся 10 лістапада 2026 года. "Атрымліваецца так, што вырашэння пакуль няма. І я працягваю вісець у паветры. Фактычна, законапраект увёў новую дату, але праблема не вырашаная", — пракаментаваў Свабодзе сітуацыю Лабейка. 🔴 “Людзі становяцца нелегаламі”. Якія праблемы з легалізацыяй у беларусаў ва Украіне

  19. Лукашэнка пахваліў Трампа: маўляў, той стрымаў "матухну-Еўропу" ад Трэцяй сусветнай вайны. Шмат прыемных словаў у адрас амерыканцаў ён нагаварыў на адкрыцца канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. "Палітыка прэзідэнта Трампа палярызуе свет і выклікае, чаго хаваць, абгрунтаваную крытыку. Але ж Трамп сваімі дзеяннямі, хай і супярэчлівымі, па сутнасці, пакуль утрымлівае свет ад Трэцяй сусветнай вайны, якая можа разгарэцца ў ядзерным фармаце. І за акіянам ад гэтага ўжо не схаваешся”, — выказаўся Лукашэнка. На думку Лукашэнкі, Трамп заслугоўвае Нобелеўскай прэміі міру толькі для таго, "каб не дазволіў еўрапейцам развязаць ядзерны канфлікт". "Ён сапраўды стрымлівае матухну-Еўропу ад Трэцяй сусветнай вайны, якая можа скончыцца ядзерным канфліктам”. Таксама Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне можа скончыцца ўжо ў самы бліжэйшы час.

  20. edited

    📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі): 13:00 — гендарная даследчыца, медыяэкспертка Ірына Сідорская. 14:00 — гісторык Яўген Красулін. 15:00 — эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі. 16:00 — юрыстка-міжнародніца, прадстаўніца БХК Кацярына Дзяйкала. Рыхтуйце пытаннечкі да гасцей, а калі маеце такую магчымасць — падтрымайце нашую працу праз спонсарства на ютубе ці праз Patreon!

  21. Older posts