"Вы прайгралі. Давайце наладжваць адносіны". Лукашэнка гатовы "перагарнуць старонку" — але толькі калі Захад прызнае паразу. Стрым з палітолагам, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым На IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы Лукашэнка заявіў, што гатовы "перагарнуць старонку" ў адносінах з амерыканцамі і еўрапейцамі. Умова простая: "Вы павінны хаця б самі сабе, не публічна, прызнаць: вы прайгралі". Добра хоць, што публічна каяцца не патрабуе... Асобныя крытыкі чуюць такі ж заклік і ў "Лісце былых палітвязняў". Але ці варта верыць, што Лукашэнка сапраўды хоча нешта "перагарнуць"? Ці ёсць падставы падазраваць, што ліст і гэтая заява не выпадкова з'явіліся адначасова? Ці паверыць яму Захад (у чарговы раз)? Разважаем пра гэта з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым: https://www.youtube.com/watch?v=-srsT6RGdJw