“Будзем дамаўляцца”: у Трампа свая сустрэча “на траіх”, у Лукашэнкі — свая. Стрым з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам Пакуль Трамп спыняе трэцюю сусветную вайну (ядзерную!), Лукашэнка рыхтуе пляцоўку для мірных перамоваў. Ізноў. Прадстаўнікам Расіі і Украіны ён прапануе сустрэцца ў Мінску — без аніякіх пасярэднікаў. Нават сам Лукашэнка пасярэднікам не будзе, бо збіраецца быць удзельнікам: “Будзем дамаўляцца. Таму што мы ўцягнутыя ў гэты ўкраінскі канфлікт, нашы інтарэсы ў гэтых мірных перамовах вельмі сур’ёзныя”. Ці пагодзяцца Зяленскі (і Трамп) на перамовы ў Мінску ў такім фармаце? Які сігнал Еўропа дасылае Мінску, калі ўзгадняе прыезд у Беларусь кіраўніка АБСЕ? Ці зменіцца палітыка ЗША адносна Еўропы і Беларусі пасля прамежкавых выбараў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=U1dctIb1TZQ