“Урадавая вяртушка Вячоркі”: чаму ва ўсім ізноў вінаватыя незалежныя СМІ? Стрым з журналісткай Аленай Прыходзька Ніколі такога не было, і вось ізноў: ва ўсім вінаватыя журналісты і СМІ. Розніца толькі ў тым, што пакуль гэтыя СМІ працавалі ў Беларусі, іх абвяшчалі “агентурай КДБ”. А цяпер метадычку і загады ім нібыта дыктуе па “вяртушцы” самі-ведаеце-хто з Офіса. Асобныя блогеры больш змагаюцца са СМІ, чым з рэжымам. А расследавальнікі “з народа” прыглядаюцца не да дзяржаўнай карупцыі, а да фінансаў журналістаў-расследавальнікаў. І над усім гэтым лунае прывід грантаў і “грамадскай” камісіі па кантролі над СМІ... Ці павінны журналісты займацца самацэнзурай і вырашаць, якую інфармацыю чытачам лепш не атрымліваць? На якой падставе нехта патрабуе “грамадскага кантролю” за СМІ? І хто тады будзе кантраляваць крыклівых блогераў? Разважаем пра гэта з журналісткай, экс-кіраўніцай выбарчай камісіі на выбарах у Каардынацыйную раду Аленай Прыходзька: https://www.youtube.com/watch?v=Yg77rgmTL7Q