Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

У Ізраілі завяршылі расследаванне забойства 31-гадовай беларускі Яніны Русінавай. Паліцыя Хайфы сцвярджае, што мае доказы супраць мужа беларускі — Алі Масвады. Там кажуць, што Русінава хацела сыйсці ад мужа і забраць дзіця. Яна планавала вярнуцца ў Беларусь. А ён баяўся, што яна ўжо не вернецца ў Ізраіль. Гэта і стала матывам для злачынства. Масваду затрымалі на месцы здарэння 25-га верасня. Ён адмаўляе сваю віну — і заяўляе праз адваката, што жонка раней дэманстравала схільнасці да суіцыду і падчас інцыдэнту сама параніла сябе ў шыю. Сведкі, якіх паліцыянты апыталі падчас расследавання, расказалі, што Яніна пастаянна баялася мужа, а ён пагражаў прычыніць ёй шкоду і забраць у яе дзіця.

Views over time

05001K1.5K4 Nov 13:2611 Nov 21:341.4K4 Nov 13:26: 0 views11 Nov 21:34: 1,350 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
4 Nov 2026, 13:260
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.