Украіна адклала дэпартацыю беларускага добраахвотніка Эміля Лабейкі. Ён можа атрымаць яшчэ паўгода для вырашэння пытання з легалізацыяй. Раней беларус згубіў пашпарт падчас выканання задання ў Данецкай вобласці. Вярхоўная Рада Украіны падоўжыла на паўгода тэрмін, калі іншаземцы, якія служаць ва Узброеных сілах, могуць атрымаць пасведчанне на часовае жыхарства. Ім далі час сабраць пакет дакументаў да 10 траўня 2027 года. Закон перададзены на подпіс прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму. Папярэдні тэрмін заканчваўся 10 лістапада 2026 года. "Атрымліваецца так, што вырашэння пакуль няма. І я працягваю вісець у паветры. Фактычна, законапраект увёў новую дату, але праблема не вырашаная", — пракаментаваў Свабодзе сітуацыю Лабейка. 🔴 “Людзі становяцца нелегаламі”. Якія праблемы з легалізацыяй у беларусаў ва Украіне