Літва пазбавіла беларускага прадпрымальніка-банкрута Дзмітрыя Скіндзерава статуса бежанца. Яму забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў. Пра рашэнне літоўскіх уладаў Скіндзераў паведаміў расійскаму выданню @sotaproject. Літоўскія спецслужбы лічаць, што Скіндзераў з'яўляецца пагрозай нацыянальнай бяспецы. Яго плануюць дэпартаваць цягам двух тыдняў. "У рашэнні Дэпартамента міграцыі гаворыцца, што Скіндзераў падтрымліваў працяглыя кантакты з супрацоўнікамі беларускіх праваахоўных органаў і спецслужбаў, а таксама выконваў даручанае супрацоўнікам ГУБАЗіК заданне па зборы інфармацыі. Менавіта гэтыя абставіны літоўскія ўлады разглядаюць як сведчанне пагрозы нацыянальнай бяспецы", — паведамляе выданне. Раней пагрозай нацыянальнай бяспецы Літва называла актывістку Вольгу Карач. Але яе не дэпартавалі праз наяўнасць крымінальнай справы ў Беларусі. У крымінальным вышуку знаходзіцца і Скіндзераў, таму, верагодна, яго ў краіну ўсё ж не дэпартуюць.