"Расія разглядае Беларусь як фарпост". Пуцін спрасціў вайсковыя пастаўкі паміж Беларуссю і РФ. "Такія дзеянні — гэта чарговы паказчык таго, што Расія разглядае Беларусь у якасці свайго, так скажам, фарпоста на стратэгічным узроўні", — сказаў @euroradio прадстаўнік БЕЛПОЛ Уладзімір Жыгар. Жыгар тлумачыць: раней, каб падпісаць дамову на пастаўкі зброі ці камплектуючых, трэба было атрымліваць дазвол на гэта ў федэральных уладаў РФ. Цяпер такога рабіць не трэба.