Лукашэнка пахваліў Трампа: маўляў, той стрымаў "матухну-Еўропу" ад Трэцяй сусветнай вайны. Шмат прыемных словаў у адрас амерыканцаў ён нагаварыў на адкрыцца канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. "Палітыка прэзідэнта Трампа палярызуе свет і выклікае, чаго хаваць, абгрунтаваную крытыку. Але ж Трамп сваімі дзеяннямі, хай і супярэчлівымі, па сутнасці, пакуль утрымлівае свет ад Трэцяй сусветнай вайны, якая можа разгарэцца ў ядзерным фармаце. І за акіянам ад гэтага ўжо не схаваешся”, — выказаўся Лукашэнка. На думку Лукашэнкі, Трамп заслугоўвае Нобелеўскай прэміі міру толькі для таго, "каб не дазволіў еўрапейцам развязаць ядзерны канфлікт". "Ён сапраўды стрымлівае матухну-Еўропу ад Трэцяй сусветнай вайны, якая можа скончыцца ядзерным канфліктам”. Таксама Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне можа скончыцца ўжо ў самы бліжэйшы час.