Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. edited

    Гайд па бяспецы: як паводзіць сябе падчас атакі беспілотнікаў. Гэты тэкст @euroradio напісала больш за два гады таму. Але, на жаль, ён дагэтуль можа быць актуальным для беларусаў. Чытайце тут: https://euroradio.fm/gayd-pa-byaspecy-yak-pavodzic-syabe-padchas-ataki-bespilotnikau-0 Ці па спасылцы, якая працуе без VPN

  2. Гамельчукі чулі тыпічны для дрона гул пасярод ночы. Паведамленні пра гэта прыходзілі з розных раёнаў абласнога цэнтра.

  3. "Часам мы бачым, што людзі, якія прэзентуюць гэты ліст [палітвязняў], даюць тыя пазіцыі, якія ў самім лісце не знаходзяцца". Намдырэктара Офісу Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік адказала на заявы пра "негуманную пазіцыю Офісу". "Мне не падабаецца гэты штучны падзел, што нібыта ёсць група, якая змагаецца за людзей і ёсць Офіс, які змагаецца... за што, за захаванне нашых пазіцый? Гэта не так." Глядзіце цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=skb_W0WEJ9A

  4. edited

    "Не хачу, каб сённяшняя апазіцыя ў выгнанні прыйшла да ўлады". Экс-прадстаўніца АПК Вольга Гарбунова рэзка выказалася з нагоды спрэчкі вакол адкрытага ліста палітвязняў. У сваім пасце ў фэйсбуку Гарбунова піша, што "яны пазначылі людзей унутры турмаў". "Адныя — жоўтымі біркамі і сваім несправядлівым стаўленнем. Іншыя — назваўшы нас героямі, незламанымі, гатовымі сядзець да канца, "ворагамі рэжыму". Але я не была нічыім ворагам, як і многія іншыя. Я была ў шоку ад жудаснага гвалту, усё астатняе мяне не здзівіла. Я проста хацела, каб мяне перасталі выкарыстоўваць і тыя, і іншыя і адпусцілі дадому да сям'і". Гарбунова падкрэслівае, што "падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасці ўсёй душой". "Таму я асабіста не хачу, каб цяперашняя апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай. Стаўленне да людзей, да каштоўнасці чалавечага жыцця і да свабодаў стала вызначальным фактарам у маім расчараванні ў беларускай апазіцыі. Цяпер я ведаю, што "хто заўгодна, толькі не ён" — гэта навязаная ілюзія 2020 года і наша дылетанцтва. Так што я — чужая сярод чужых, чужая сярод сваіх". Гарбунова ўказвае на эфектыўнасць дыпламатычнага падыходу: з лета 2024 з турам ужо былі вызваленыя 926 чалавек. "А казкі пра тое, што "ключы ад беларускіх турмаў не ў нас", — гэта для наіўных. Гэта перакладанне адказнасці і нежаданне браць на сябе палітычную адказнасць за памылкі", — піша Гарбунова, але не ўдакладняе, за якія менавіта памылкі і хто мусіць адказваць.

  5. Лукашэнка заняўся Нежынскім камбінатам, Бабарыка не верыць у рэвалюцыю, настаўніцу звольнілі за фота. Гэта “Сэнсы дня” — пра найбольш цікавае ўсяго за 7 хвілін: https://youtu.be/N8fxREPcvCk?is=bLgKv6qEaQ7xqKEz

  6. Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 2-га лістапада, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:13 Выбары ў Кангрэс ЗША: ці паўплываюць яны на беларускі трэк? 16:08 Навіны спорту 19:33 Ці чакаць у Польшчы дзяржаўнага перавароту? 31:47 Навіны шоў-бізу 34:50 Пацыент памёр пасля лячэння зуба. У чым памылка і чаму важна не рабіць высноваў заўчасна? Сэнсы дня: тлумачым галоўныя падзеі панядзелка — усяго за 7 хвілінаў

  7. Як палітычны крызіс вакол Канстытуцыйнага трыбунала ў Польшчы паўплывае на становішча беларусаў? Ды з большага ніяк, упэўнены палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі. Іншая справа — калі б Канстытуцыйны трыбунал раптам запрацаваў, як належыць. Тады грамадзяне Беларусі, якія жывуць у Польшчы, змаглі б туды звяртацца. І, маючы на руках яго рашэнні, патрабаваць выканання сваіх правоў. Але цяпер звяртацца ў польскі Канстытуцыйны трыбунал бессэнсоўна. А вось стрым з Міхалам Патоцкім мае сэнс паглядзець цалкам, вось тут: https://www.youtube.com/watch?v=fICUUqkR3b8

  8. Улады спынілі фінансаваць рэстаўрацыю Гальшанскага замка. Пра гэта расказаў у сацсетках праекціроўшчык і рэстаўратар Ігар Раханскі. Спецыяліст дадаў, што цяпер ён "па-за гульнёй і сядзіць на лаўцы запасных": https://euroradio.fm/ulady-spynili-finansavac-restauracyyu-galshanskaga-zamka Спасылка, якая працуе без VPN

  9. "Галоўная праблема — сіндром самазванца". Намесніца дырэктара Офіса Ціханоўскай Станіслава Гліннік расказвае, як Каардынацыйная рада стала "пясочніцай" для новай генерацыі беларускіх палітыкаў. "І мову падцягнулі, і працэсы разумеюць, і кантакты новыя маюць". Цалкам стрым са Станіславай Гліннік глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=skb_W0WEJ9A

  10. Шведская кампанія, што падтрымлівае чэмпіянат свету па хакеі яшчэ з часоў СССР, гатовая адмовіцца ад кантракту, калі ў 2027 годзе на лёд вернуць зборную Расіі. Цяперашняя Расія, на думку кіраўніцтва AJ Produkter, горш за СССР: https://euroradio.fm/shvedskaya-kampaniya-yakaya-spansirue-chs-pa-khakei-z-1989-goda-sykhodzic-paslya-dapusku-rasii Спасылка, якая працуе без VPN

  11. Выйшаў свежы Free Belarus Journal. Гэта апошні нумар, які рэдагаваў Аляксандр Мілінкевіч. Галоўная тэма выпуску — Канстытуцыя Беларусі і рэформы. Пошук прынцыпаў, на якіх павінна будавацца беларуская дзяржава: https://euroradio.fm/vyyshau-svezhy-free-belarus-journal-geta-aposhni-numar-yaki-redagavau-alyaksandr-milinkevich Спасылка, якая працуе без VPN

  12. Эвакуяваныя жыхары Алешак вярнуліся ва Украіну. Яны прайшлі праз пекла на зямлі ў горадзе, на некалькі месяцаў адрэзаным ад цывілізацыі вайной. І цяпер, нарэшце, могуць выдыхнуць. У відэа @hromadske_ua — іх першыя словы пасля вызвалення. Цалкам гэтае відэа, знятае з украінскага боку непадалёк ад мяжы з Беларуссю, глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=w6oNJEiQo7k

  13. Увечары 1 лістапада ў Латвію заляцеў дрон з Беларусі. Пакуль вайскоўцы "суправаджалі і назіралі", ён знік на прасторах Расіі. Жыхароў Краслаўскага і Лудзенскага краёў на час знаходжання залётнага беспілотніка ў паветранай прасторы Латвіі заклікалі схавацца ў памяшканнях. Для нейтралізацыі пагрозы ў паветра паднялі дрон-перахопнік Blaze. Той ляцеў за "чужым" БпЛА ўздоўж латвійска-расійскай мяжы. А пасля самазнішчыўся, бо іначай і сам заляцеў бы ў Расію.

  14. Навошта патрэбная палітычная партыя ў эміграцыі? Што яна ўвогуле можа зрабіць? Задаем гэтыя пытанні старшыні Партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўлу Севярынцу. А ён нам расказвае пра падзеі стогадовай даўніны. І не толькі. Цалкам стрым з Севярынцам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=12Vey5IsqzA

  15. Дональд Трамп трапіў у свежы спіс "Драпежнікаў свабоды прэсы". Ён складаецца з асобаў, якія ў 2026 годзе пераследавалі журналістаў і медыі. "Што аб’ядноўвае драпежнікаў? Нянавісць да свабоды прэсы, — тлумачаць "Рэпарцёры без межаў", якія і склалі спіс. — Іх зброя можа адрознівацца, але мэты аднолькавыя: прымусіць замаўчаць незалежныя галасы і растаптаць права на інфармацыю. Сярод іх метадаў — забойствы, турэмнае зняволенне, прапаганда і арміі троляў. Гэты іранічны спіс дэманструе разнастайнасць і жорсткасць тактык, якія выкарыстоўваюцца для знішчэння журналістыкі". У сёлетні спіс увайшлі 33 драпежнікі. Аляксандр Лукашэнка не пакідае яго з 2004 года.

  16. edited

    На захадзе Казахстана перадухілілі дзяржаўны пераварот. Пра гэта паведамляе Камітэт нацыянальнай бяспекі краіны. Затрыманая група з дзесяці чалавек, якія планавалі "гвалтоўна змяніць асновы Канстытуцыйнага ладу ў заходнім рэгіёне". Яны падазраюцца ў стварэнні, кіраўніцтве і ўдзеле ў дзейнасці экстрэмісцкай групы, а таксама прапагандзе тэрарызму і распальванні рэлігійнай варожасці. Таксама паведамляецца, што затрыманыя арганізавалі працу трох падпольных навучальных цэнтраў для дзяцей і падлеткаў. Дзейнасць гэтых арганізацый спыненая. На захадзе Казахстан мяжуе з Расіяй. Там шырока распаўсюджаная руская мова.

  17. З 1-га лістапада ў Еўрасаюзе набылі моц новыя правілы для пасылак з таварамі, набытымі ў інтэрнэт-крамах па-за межамі ЕС. "Белпошта" аказалася да гэтага не гатовая — таму адправіць праз яе ў Еўрасаюз нешта, набытае ў беларускай інтэрнэт-краме, пакуль не атрымаецца. Ад учора за мытную апрацоўку кожнай асобнай таварнай пазіцыі ў пасылцы ўведзены дадатковы збор — два еўра. Ён спаганяецца незалежна ад кошту пакупкі. Інфармацыю пра колькасць тавараў мытным службам мусяць перадаваць паштовыя аператары. Але ў "Белпошты" адсутнічае "тэхнічная магчымасць для перадачы патрабаванай інфармацыі аб ідэнтыфікатарах тавараў у мытныя службы краін Еўрапейскага саюза". Таму цяпер яна часова не прымае пасылкі з таварамі, звязанымі з дыстанцыйным гандлем і электроннай камерцыяй, для дастаўкі ў краіны Еўрасаюза.

  18. У Беларусі, якую паказваюць па тэлевізары, хочацца жыць. А незалежныя медыі пачытаеш — і цяжка на душы робіцца ад бясконцых праблем, пра якія яны пішуць. Чаму так? У "Клубе галоўных рэдактараў" на @Bel_Tomorrow пра гэта разважае рэдактар "Беларускага расследавальніцкага цэнтра" Ігар Кулей. А цалкам апошні выпуск праграмы глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=VNf3bnIQgPU

  19. Ці памяняе банк такія купюры на цэлыя? Беларуска паказала тры сторублёўкі, якія патрапілі ў агонь. І пацікавілася, ці ёсць шанс вярнуць грошы. У "Беларусбанку" адказалі, што могуць прыняць банкноты, якія страцілі значную частку, але не больш за 45% ад сваёй першапачатковай плошчы. Купюры могуць змяніць афарбоўку і свячэнне ва ўльтрафіялетавых прамянях, быць пашкоджаныя агнём, вадой, іншымі вадкасцямі або хімікатамі — і іх усё роўна варта прынесці ў банк. Але ёсць важная ўмова — пашкоджанні не мусяць перашкаджаць вызначыць, што грошы сапраўдныя. У выпадку з купюрамі на фота ўсё атрымалася — у банку іх без праблем абмянялі на цэлыя.

  20. edited

    Не вытанчаныя падзеі: што за Канстытуцыйны крызіс у Польшчы і чаго чакаць беларусам? Стрым з польскім палітычным аглядальнікам Міхалам Патоцкім Для тых, хто не асабліва пільна сачыў за канфліктам вакол Канстытуцыйнага суда ў Польшчы, падзеі ў ноч з 30 на 31 кастрычніка сталі шокам. Вакол будынка збіраюцца людзі і паліцыя, прэзідэнт Караль Наўроцкі вымушаны адмяніць замежны візіт і вярнуцца ў Варшаву... Але таго, на што разлічвалі лукашэнкаўская і пуцінскага прапаганды, не здарылася: дзяржаўнага перавароту ў Польшчы і на момант нашага эфіру не адбылося. Дык а што адбылося? Распытваем у палітычнага аглядальніка выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхала Патоцкага: https://www.youtube.com/watch?v=fICUUqkR3b8

  21. Older posts