Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Ці прыйшоў час іншым вымушаным мігрантам планаваць вяртанне? Стрым з эксперткай у міжнароднай камунікацыі Розай Турарбекавай Анджэй Пачобут здзейсніў свой намер і 8-га верасня вярнуўся у свой родны горад Гродна. Мужнасць гэтага ўчынку прызнаюць усе. Але Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, напрыклад, настойліва раіць іншым вымушаным мігрантам не паўтараць подзвіг журналіста. З іншага боку, Валерый Кавалеўскі лічыць, што “смелы і патрыятычны крок Анджэя можа дапамагчы пракласці шлях да бяспечнага вяртання ўсім, хто гэтага жадае”. А Сяргей Ціханоўскі мяркуе, што краіны Еўрасаюза цяпер будуць менш ахвотна выдаваць беларусам міжнародную абарону. Бо вяртацца ў Беларусь жа цяпер бяспечна — вунь, паглядзіце на Пачобута! Дык што, "шлях да бяспечнага вяртання" ці праблемы для беларусаў у выгнанні? Абмяркоўваем гэта з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай. Таксама абмяркуем, з чым Джон Коўл едзе ў Мінск, ці варта разлічваць на поспех місіі Уіткафа і Кушнера, якой “саюзнай інтэграцыі” хоча Лукашэнка і на чым настойвае Расія. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=OnTYrAvP87g

  2. Беларуская дачка "Расатама" будзе будаваць турэцкую атамную электрастанцыю. Зарэгістраваная ў Астраўцы кампанія "БелАтамСэрвіс" зоймецца мантажнымі працамі на пусканаладачным этапе ўзвядзення двух энергаблокаў АЭС "Акую". Як сказана на сайце "БелАтамСэрвіса", ён "мае неабмежаваны доступ да рэсурсаў карпарацыі "Расатам" і "з'яўляецца манапалістам па абслугоўванні аб'ектаў вытворчасці карпарацыі, а таксама мае кампетэнцыі па абслугоўванні аб'ектаў у краінах трэцяга свету". АЭС "Аккую" будуецца ў Гюльнары ў правінцыі Мерсін з 2018 года. На чатырох энергаблоках будуць выкарыстаныя расійскія рэактары ВВЭР-1200. Першы блок "Аккую" пачне працу да канца 2026-га.

  3. edited

    За апошнія некалькі дзён польскія памежнікі спынілі больш за 50 мігрантаў, якія спрабавалі патрапіць з Беларусі на тэрыторыю Еўрасаюза ў абыход пунктаў пропуску. Гэта шмат, улічваючы, што ў канцы лета на беларуска-польскай мяжы было зацішша — часам цэлымі днямі нават увогуле без спробаў пераадолець агароджу, збудаваную паміж Польшчай і Беларуссю. Атрымліваецца, з Польшчы ў Беларусь едзе Анджэй Пачобут, а ў адказ з Беларусі ў Польшчу — 50 мігрантаў? Усіх, хто спрабаваў перасекчы мяжу, палякі вярнулі ў Беларусь. Абыйшлося без здарэнняў.

  4. 📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі): 13:00 — экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава 14:00 — эканамістка, навуковая супрацоўніца BEROC Анастасія Лузгіна 15:00 — супрацоўніца ініцыятывы “Партызанка”, былая спецдакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  5. edited

    Джон Коўл плануе наведаць Беларусь 14-га верасня. Пра гэта са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з планамі спецпасланніка Трампа, паведамляе вашынгтонскі карэспандэнт @radiosvaboda Алекс Раўфоглу. Паводле журналіста, Коўл дакладна будзе мець на мэце вызваленне яшчэ адной групы палітзняволеных. Раней спецпасланнік Трампа казаў, што ўжо дапамог вызваліць 700-800 чалавек, і бліжэйшым часам спадзяецца давесці гэтую лічбу да 1 тысячы.

  6. Інстаграмную неагатычную браму сядзібы Пуслоўскіх у Брэсцкай вобласці чакае рамонт. Амаль 200-гадовая славутасць, што месціцца ў аграгарадку Пяскі Бярозаўскага раёна, павольна разбураецца. Улады збіраюцца аднавіць пашкоджаны цагляны мур на плошчы ў 400 м², абнавіць тынкоўку і пафарбаваць браму. Працы афармляюцца як бягучы рамонт — а значыць не патрабуюць распрацоўкі праектнай дакументацыі. Нават нягледзячы на тое, што брама — гісторыка-культурная каштоўнасць. З аднаго боку рамонт — гэта добра. З іншага — нават не хочацца ўяўляць, у што пасля яго можа ператварыцца гістарычная брама.

  7. Беларус цэліўся са стрэльбы ў бок дзіцячага садка. Міліцыі ён патлумачыў, што хацеў напужаць ката. Здарэнне адбылося ў Белаазёрску. У міліцыю патэлефанавала занепакоеная жанчына. Яна расказала, што заўважыла мужчыну са стрэльбай, які цэліўся ў бок дзіцячага садка. Мужчыну затрымалі. Ім аказаўся 61-гадовы мясцовы жыхар з пнеўматычнай вінтоўкай. Ён растлумачыў, што седзячы ў аўто заўважыў ката, які сядзеў на капоце іншай машыны. І вырашыў напужаць яго, бо раней дваровыя каты падрапалі яго аўтамабіль. Стрэліць ён не паспеў — яго самога напужала жанчына.

  8. Чацвёра падлеткаў скончылі жыццё самагубствам у Мінску з пачатку 2026 года. Яшчэ адзін выпадкова задушыўся, калі здымаў відэа для сацсетак. Пра гэта расказалі ў пракуратуры. У апошнім выпадку 13-гадовага мінчука знайшла ў пятлі маці. Праверка паказала, што гэта не было суіцыдам — падлетак не збіраўся пазбаўляць сябе жыцця. Хлопец хацеў запісаць забаўляльнае відэа. Але спроба завяршылася няшчасным выпадкам.

  9. edited

    У Кіеве расійскі беспілотнік патрапіў у 24-павярховы жылы дом. Ён ударыў на ўзроўні 11-12 паверхаў. На 12-м паверсе пачаўся пажар, абваліліся некаторыя сцены. На месцы здарэння працуюць аварыйныя службы. Уночы на 9-га верасня паветраная трывога доўжылася ў Кіеве больш за чатыры гадзіны. Скончылася толькі пад самую раніцу. А цяпер пачалася ізноў. У канцы лета расійскія войскі ўзмацнілі атакі на сталіцу Украіны. Змену тактыкі абстрэлаў звязваюць з імкненнем перагрузіць украінскія сістэмы СПА і знясіліць жыхароў горада, якім паветраныя трывогі не даюць ні спаць па начах, ні працаваць удзень.

  10. edited

    Звесткі пра пасажыраў аўтобусаў, якія едуць за мяжу, будуць перадавацца ў адзіную дзяржаўную інфармацыйную сістэму. Аўтаперавозчыкі будуць уносіць туды прозвішча, імя, імя па бацьку пасажыра, пол, дату нараджэння, даныя пра грамадзянства, а таксама назву, нумар і тэрмін дзеяння дакумента, на падставе якога набыты квіток. Доступ да звестак будуць мець памежнікі, а таксама органы, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць. Новыя патрабаванні набудуць моц 1-га кастрычніка 2027 года. Пастанова Мінтранса пра гэта 9-га верасня апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент датычыцца таксама пасажыраў самалётаў і цягнікоў. Авіяперавозчыкі будуць перадаваць інфармацыю ў аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму персанальных даных пасажыраў паветраных суднаў, а чыгуначнікі — у адзіную міждзяржаўную аўтаматызаваную сістэму кіравання, браніравання, продажу білетаў і кантролю за пасажырскімі перавозкамі на чыгуначным транспарце.

  11. Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 8 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:10 Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь 08:46 Навіны спорту 11:55 Беларускі дэпутат змагаецца з мацярамі школьнікаў 23:59 Навіны шоу-бізу 27:14 Навошта да Лукашэнкі ездзяць расійскія алігархі?

  12. Паркінгаў недастаткова. Ці магчыма пазбавіцца ад “акіяна аўтамабіляў” у мінскіх дварах? "Перапоўненыя не толькі двары ў спальных раёнах, але і цэнтральныя вуліцы, дзе днём таксама вельмі складана з паркоўкай. Гэта комплексная праблема гарадскога планавання. Калі падземныя гаражы не былі пабудаваны, трэба шукаць іншыя рашэнні — напрыклад, шматузроўневыя паркінгі або рэгуляванне доступу да парковак". Чытайце падрабязней: https://euroradio.fm/parkingau-nedastatkova-ci-magchyma-pazbavicca-ad-akiyana-autamabilyau-u-minskikh-dvarakh Гэтая спасылка спрацуе без VPN

  13. Пры рашэнні аб прытулку ўлічваць актыўнасць пасля ўцёкаў. У прынятым ЕС Пакце аб міграцыі і прытулку ёсць важнае правіла для беларусаў. Паводле даных European Union Agency for Asylum (EUAA), значэнне пры ацэнцы рызыкі можа мець і дзейнасць чалавека пасля ад'езду з Беларусі — удзел у апазіцыйных акцыях, праца з незалежнымі СМІ, публічная крытыка ўлад. Як адзначаюць у EUAA, доля станоўчых рашэнняў першай інстанцыі па беларускіх заявах у краінах ЕС са студзеня 2025 года па люты 2026 года склала 71%.

  14. edited

    Іван Краўцоў ізноў хоча стаць сакратаром Каардынацыйнай Рады. Ён пакінуў гэтую пасаду 10 жніўня. Дэлегаты КР сёння пачнуць галасаваць за новага сакратара. Акрамя Краўцова, на пасаду прэтэндуюць некалькі чалавек: ⚫️сябра фракцыі "Наступ" Яўген Караулаў. ⚫️ актывіст Аляксей Кірыенка (АГП). Кандыдатуру падтрымаў “Рух Воля”. ⚫️ экс-палітвязень Дзмітрый Максімчык (ад "Беларусаў дзеяння"). Як і Караулаў, Краўцоў уваходзіць у фракцыю "Наступ". Але на пасаду яго вылучыў не свой спіс, а група дэпутатаў з іншых фракцый. Вынікі галасавання мусяць стаць вядомымі ўвечары ў сераду.

  15. Эканаміст Яраслаў Раманчук раскрытыкаваў заяву Зянона Пазняка, які абурыўся публікацыяй звестак пра прадпрыемствы Беларусі. Сваё бачанне ён агучыў у эфіры @euroradio. "Зянон Станіслававіч хоча апраўдаць нацыянальным інтарэсамі ўдзел Беларусі ў фінансаванні вайны? Гэта бязглуздзіца". Глядзець цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=TQ9uHfJGnJ8

  16. Чыноўнікаў абавязалі шукаць "фэйкі" ў інтэрнэце. Такі абзац з'явіўся ў Дырэктыве № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны": "[рэалізаваць меры па] маніторынгу сродкаў масавай інфармацыі, глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, у тым ліку інтэрнэт-рэсурсаў, у мэтах выяўлення і процідзеяння (спынення) […] распаўсюджвання недакладнай і забароненай інфармацыі", — такая задача пастаўленая перад МУС і выканкамамі. А з мэтай "абароны моладзі" прапісана неабходнасць абмяжоўваць доступ да інфармацыі, якія могуць "нанесці шкоду псіхічнаму здароўю і маральнаму развіццю".

  17. Навучальны год ужо пачаўся, а дэфіцыт настаўнікаў застаўся. Сёння ў дзяржаўнай службе занятасці зарэгістраваныя больш за 750 вакансій для школьных педагогаў. Адказ на пытанне, чаму ж дэфіцыт застаецца, ёсць ужо ў саміх вакансіях: 87% з іх прапануюць заробак менш за 2 тысячы рублёў. Таксама ў Беларусі не хапае некалькіх соцень школьных псіхолагаў і сацыяльных педагогаў. Для іх заробкі яшчэ ніжэйшыя: 1,5 тысячы ўжо лічацца "прыстойным" варыянтам. І калі з дэфіцытам настаўнікаў-прадметнікаў яшчэ можна нешта прыдумляць, дык з адсутнасцю школьных псіхолагаў і сацпедагогаў — не. Іншы супрацоўнік школы іх не заменіць. То бок некаму працаваць ані з булінгам, ані з тымі дзецьмі, хто знаходзіцца ў цяжкім эмацыйным стане. ❕Тым часам у Беларусі некалькі гадоў назіраюць рост колькасці дзіцячых суіцыдаў. І вось што трэба ведаць бацькам.

  18. Якія наступствы можа мець крыжовы паход Сяргея Ціханоўскага супраць "Нашай Нівы" і іншых беларускіх медыя? Упершыню скандал пракаментаваў прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай — палітычны дарадца дэмакратычнай лідаркі Аляксандр Дабравольскі. Глядзіце стрым @euroradio з Дабравольскім цалкам па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=LLSAkGqPIs0

  19. Міліцыя правярае гісторыю са шпіцом, якога цягнулі падчас забегу. Але, як апынулася, тыя шакуючыя кадры былі знятыя не падчас паўмарафону, а за дзень да таго. Уласнік сабакі, 71-гадовы мінчук, кажа, што ўсё адбылося падчас 100-метровага забегу "Вясёлыя лапкі" 5-га верасня. Ён сцвярджае, што сабака спачатку не зразумеў, што ўжо трэба бегчы, а сам мужчына і не заўважыў. Аднак палову дыстанцыі шпіц усё ж прабег. Таксама мужчына кажа, што сабака адчувае сабе добра і ніякіх траўм не атрымаў. Першапачаткова відэа апублікавалі ў інстаграм-акаўнце паўмарафона, пасля чаго выдалілі. Гэта цалкам зразумела: ролік з іншага мерапрыемства, што бачна нават па сімволіцы на вопратцы мужчыны.

  20. "Дэрадыкалізацыя сістэмы"? Палітолаг Павел Усаў — пра вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь. "Не буду выключаць, што з вяртаннем Андрэя Пачобута, якое пакуль выглядае "спакойным", можа распачацца больш актыўная камунікацыя з афіцыйным Мінскам, а таксама першы этап дэрадыкалізацыі сістэмы", — піша Усаў. На думку палітолага, ідэалагічна вяртанне Пачобута — не на карысць уладам. "Тым не менш, уключанасць у вайну і залежнасць ад Масквы, наўрад ці дасць Лукашэнку вялікія магчымасці для манеўру. Але ён будзе іх шукаць, такі ў яго механізм выжывання".

  21. Older posts