Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Беларуса, які дапамагаў РФ атрымліваць оптыку з Украіны, абвясцілі ў міжнародны вышук. Расследаванне справы Яўгена Малінковіча адбывалася завочна. Следства сцвярджае, што Малінковіч арганізаваў пастаўкі з Украіны праз Польшчу ў Расію аптычнага шкла. Яно прызначалася разанскаму ТАА "КОЛТ", якое працуе на ваенную прамысловасць Расіі. У Польшчу прадукцыю дастаўлялі грамадзяне Украіны. Следчыя кажуць пра некалькі такіх перавозак, але агульны аб’ём не ўдакладняюць. Украінцы падчас следства называлі Малінковіча "Жэнем з Гомеля". Паводле экспертаў, шкло, якое перавозіў Малінковіч, у Расіі выкарыстоўваюць пры вытворчасці вайсковых прыладаў — кантрольных прыбораў, галовак саманавядзення ракет, оптыкі ва ўмовах ядзернага ўздзеяння.

  2. edited

    Віктар Бабарыка — пра пытанне "Чый Крым?" "Да 14 снежня 2025 (...) танальнасць была такая: я не хачу адказваць на гэтае пытанне", — сказаў экс-палітвязень у інтэрв'ю літоўскаму Delfi. Пасля 14 снежня 2025-га — дня, калі Бабарыку вызвалілі і выслалі ва Украіну — адказ, як кажа Бабарыка, у яго заўсёды адзін: "Крым заўсёды быў і застаецца ўкраінскім". Чаму ён не хацеў адказваць на гэтае пытанне раней, Бабарыка не патлумачыў — прынамсі, на тым фрагменце, які апублікавала Delfi. На сваёй першай прэс-канферэнцыі ў якасці прэтэндэнта ў прэзідэнты ў траўні 2020-га на пытанне "Чый Крым?" Бабарыка адказаў "грэчаскі". Не даў прамога адказу экс-палітвязень і ў інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну ў снежні 2025-га.

  3. "Маятнік вагануўся". Ці дапаможа перамога ўлтраправых у Саксоніі-Анхальт Лукашэнку і Пуціну? І ці варта чакаць праблемаў для беларусаў і ўкраінцаў, што жывуць у гэтай зямлі? Распыталі палітычнага аглядальніка і гісторыка Аляксандра Фрыдмана. "Для “Альтэрнатывы” гэта не вельмі прыемны момант: тут давядзецца ад слоў пераходзіць да справы. А многае з таго, на чым яны настойваюць, яны проста не могуць рэалізаваць у межах цяперашняга заканадаўства". 🔸 Чытайце цалкам тут: https://euroradio.fm/pratesnae-galasavanne-lyudzey-yakiya-bayacca-za-svayu-buduchynyu-pra-peramogu-adg-u-germanii Спасылка, якая працуе без VPN

  4. "Гэта сведчыць, што ён смелы чалавек і гатовы рызыкаваць". Алесь Бяляцкі — пра вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь. "Ці кажа гэта пра тое, што сітуацыя змянілася і ў Беларусь прыйшла адліга? Не. У 30-я гады на будаўніцтва Беламорканалу, які будавалі палітычныя заняволеныя, вазілі пісьменнікаў, у тым ліку і беларускіх, каб паказаць, як праца перавыхоўвае “злачынцаў”. Неўзабавеі некаторыя з іх апынуліся на іншых гулагаўскіх новабудоўлях. Не раю іншым палітычным уцекачам паўтараць тое, што зрабіў Анджэй, каб седзячы ў калоніі потым не дакараць сябе за даверлівасць". На фота: Пачобут на беразе Нёмана.

  5. Чаму Офіс не хоча, каб ЕС далучыўся да перамоў ЗША з Лукашэнкам? Ці ўсё ж хоча? Даведаемся ў эфіры @euroradio! З якімі галоўнымі мэсэджамі выходзіць Офіс да заходніх партнёраў і ці сустракаюць яны разуменне ў суразмоўцаў? Як на іміджы Святланы Ціханоўскай і агулам на беларускай супольнасці адбіваецца канфлікт Сяргея Ціханоўскага са СМІ? Ці чакаць новага візіту Ціханоўскай ва Украіну і што яму можа перашкодзіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі: https://www.youtube.com/live/LLSAkGqPIs0?si=jxVJzeGZSE-CCB6w

  6. “Белавія” — на вылет? Чым авіякампаніі пагражае “закрыццё” неба Расіі. Чым для “Белавія” стане закрыццё расійскага неба і чым пагражае банкруцтва нацыянальнага авіяперавозчыка? Як доўга і як шмат беларускія прадпрыемствы будуць зарабляць на вайне ва Украіне? Ці магчымая “калійная здзелка” з удзелам Украіны, а “зерневая” — Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук: https://www.youtube.com/watch?v=TQ9uHfJGnJ8

  7. edited

    Экс-палітвязень Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Пакуль — на тыдзень. У сярэдзіне верасня Пачобут плануе наведаць ЗША і Канаду.

  8. Так выглядала прысяга на вернасць Беларусі ў Дзень беларускай вайсковай славы — 8 верасня 1992 год. З прамовамі Зянона Пазняка і Міколы Статкевіча. Відэа: @historyja

  9. Які мужчына патрэбны беларускай дзяржаве? Даведаемся погляд гендарнай даследчыцы. Пагаворым пра білборды Міністэрства абароны “Будзь абаронцам. Мужчынам будзь”, парады прапагандыста Тура мужчынам больш працаваць замест догляду за дзіцём і палкоўніка-дэпутата Шкодзіна, які з пазіцыі “сапраўднага мужыка” здзекуецца з “яжмаці” і “яжнараджала”. І пра іншы бок той жа маскуліннасці: чаму Следчы камітэт можа выкарыстоўваць пагрозу сексуальнага гвалту над мужчынам як “жарт” і сродак запалохвання? Гэтыя ды іншыя тэмы ў эфіры @euroradio абмяркуем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай: https://www.youtube.com/watch?v=D8Gs8fRBGDY

  10. edited

    Лукашэнка сустрэўся з расійскім алігархам Уладзімірам Патаніным. Ён займае другое месца ў спісе найбагацейшых расійскіх бізнесоўцаў. Асноўны актыў Патаніна — "Нарнікель". Нядаўна ў яго з'явіўся бізнес-інтарэс у Беларусі: стварыць сумеснае прадпрыемства с БелАЗам. Алігарх ужо падпісаў пагадненне з дырэктарам дзяржпрапрыемства. Плануецца зрабіць прадпрыемства ў Расіі, якое найперш займаецца рамонтам. Гэта будзе выгадна "Нарнікелю", праца якога наўпрост завязаная на самазвалах. Ёсць важная дэталь: пакуль няма юрасобы — невядома, хто будзе ва ўласніках прадпрыемства. Напрыклад, сярод заснавальнікаў можа быць не сам БелАЗ, а яго расійскае прадстаўніцтва — "ГД БелАЗ", 40% акцый у якім належаць "Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу" на чале з Дзмітрыем Лукашэнкам. То-бок, сустрэча Патаніна з Лукашэнкам-старэйшым цалкам лагічная: трэба абгаварыць дэталі і магчымыя "плюшкі" за супрацу.

  11. edited

    Дзяржхолдынгам не хапае тысяч працоўных рук. І гэта толькі калі лічыць вакансіі на самых буйных прадпрыемствах. "У большасці сваёй [вакансіі] — на пасады, якія патрабуюць профільнай кваліфікацыі. Замяніць іх кадрамі з Усходу, за якія так топяць беларускія ўлады, адназначна не атрымаецца", — піша Plan B. у сваім даследаванні. Абсалютны лідар рэйтынгу па колькасці вакансій – МТЗ, дзе патрэбныя 1190 працаўнікоў. У топ-3 таксама ўваходзяць "Беларусьнафта" і БелАЗ.

  12. 8 верасня адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень у 1514 годзе войска Вялікага княства Літоўскага пад Оршай разбіла ваяроў Маскоўскага княства, якія спрабавалі заваяваць беларускія тэрыторыі. Гэтая дата — выдатная альтэрнатыва савецкаму 23-му лютага. Дата генератар: Бітва пад Оршай

  13. edited

    Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі): 12:00 — гендарная даследчыца Ірына Сідорская. 13:00 — гісторык Яўген Красулін. 14:00 — эканаміст Яраслаў Раманчук. 15:00 — дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі. Кожны будні дзень мы робім стрымы з экспертамі, палітыкамі, дзеячамі культуры, актывістамі і не толькі. Падтрымайце нашу працу праз спонсарства на ютубе, калі для вас гэта бяспечна і вы маеце такую магчымасць!

  14. edited

    Забудоўшчыкі падымаюць цэны на кватэры пасля ўвядзення "іпатэкі пад 1%". Пра гэта піша экспертка ў сферы нерухомасці Наталля Літоўская. "Цэны навабудаў у некалькіх праектах "партнёрскі суперкрэдыт пад 1%" падняў. У сярэднім за кватэру — на $10 тысяч. І нават уведзеная 5-гадовая забарона на датэрміновае пагашэнне гэтага "суперкрэдыту" на рашэнне падняць цэны не паўплывала", — паведаміла яна. Як адзначае экспертка, у забудоўшчыкаў, якія не далучыліся да праграмы, "усё роўненька і добра — і з продажам, і з цэнамі". Чаму кошты на нерухомасць у Мінску звар'яцелі?

  15. Расія ноччу здзейсніла масіраваную ракетную атаку на Кіеў і вобласць. Ёсць загінулыя і пацярпелыя, піша @hromadske_ua. У сталіцы Украіны разбурэнні і пажары адбыліся па меншай меры ў пяці раёнах.

  16. Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 7 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:11 Што будзе, калі ў Беларусі застануцца адны пенсіянеры? 12:08 Навіны спорту 14:55 Ці знойдзецца месца Лукашэнку на перамовах паміж Расіяй і Украінай? 24:17 Навіны шоу-бізу 27:20 Куды паляціць “Белавія” калі закрыецца расійскае неба?

  17. "Калі ЗША будуць гуляць па маскоўскіх правілах, то руху наперад не будзе”. З дапамогай эксперта ацэньваем, ці наблізілі Усходнюю Еўропу да міру паездкі Уіткафа і Кушнера ў Маскву і ў Кіеў. Настрой скептычны: https://euroradio.fm/peramou-ne-budze-yakiya-rezultaty-vizitau-uitkafa-i-kushnera-u-maskvu-i-kieu Спасылка, якая працуе без VPN

  18. edited

    Шпіц не паспявае перабіраць лапкамі, і бягун літаральна цягне яго да фініша па плітцы. Яшчэ адзін дзіўны і непрыемны момант Мінскага паўмарафона трапіў на відэа. Ролік быў апублікаваны ў афіцыйным інстаграм-акаўнце паўмарафона. Неўзабаве яго выдалілі. Але людзі паспелі заўважыць яго.

  19. "Я буду тым самым пенсіянерам, які будзе хадзіць і казаць: "Давайце абкладзем моладзь падаткамі ў 70%, каб было з чаго плаціць мне пенсію", — іранізуе эканаміст Леў Львоўскі. І дадае, што пры цяперашняй дэмаграфічнай сітуацыі працаздольную моладзь давядзецца абкладаць падаткамі ў любой Беларусі: і ў таталітарнай, і ў дэмакратычнай. А калі так — дык ці ёсць для будучых пенсіянераў розніца? Ёсць, кажа Львоўскі. І вельмі істотная. Цалкам стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=sZT-2leowHU

  20. Older posts