Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Навучальны год ужо пачаўся, а дэфіцыт настаўнікаў застаўся. Сёння ў дзяржаўнай службе занятасці зарэгістраваныя больш за 750 вакансій для школьных педагогаў. Адказ на пытанне, чаму ж дэфіцыт застаецца, ёсць ужо ў саміх вакансіях: 87% з іх прапануюць заробак менш за 2 тысячы рублёў. Таксама ў Беларусі не хапае некалькіх соцень школьных псіхолагаў і сацыяльных педагогаў. Для іх заробкі яшчэ ніжэйшыя: 1,5 тысячы ўжо лічацца "прыстойным" варыянтам. І калі з дэфіцытам настаўнікаў-прадметнікаў яшчэ можна нешта прыдумляць, дык з адсутнасцю школьных псіхолагаў і сацпедагогаў — не. Іншы супрацоўнік школы іх не заменіць. То бок некаму працаваць ані з булінгам, ані з тымі дзецьмі, хто знаходзіцца ў цяжкім эмацыйным стане. ❕Тым часам у Беларусі некалькі гадоў назіраюць рост колькасці дзіцячых суіцыдаў. І вось што трэба ведаць бацькам.

Views over time

05001K1.5K8 Sep 15:5911 Nov 21:341.4K8 Sep 15:59: 0 views11 Nov 21:34: 1,420 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Sep 2026, 15:590
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.