Чацвёра падлеткаў скончылі жыццё самагубствам у Мінску з пачатку 2026 года. Яшчэ адзін выпадкова задушыўся, калі здымаў відэа для сацсетак. Пра гэта расказалі ў пракуратуры. У апошнім выпадку 13-гадовага мінчука знайшла ў пятлі маці. Праверка паказала, што гэта не было суіцыдам — падлетак не збіраўся пазбаўляць сябе жыцця. Хлопец хацеў запісаць забаўляльнае відэа. Але спроба завяршылася няшчасным выпадкам.