Беларус цэліўся са стрэльбы ў бок дзіцячага садка. Міліцыі ён патлумачыў, што хацеў напужаць ката. Здарэнне адбылося ў Белаазёрску. У міліцыю патэлефанавала занепакоеная жанчына. Яна расказала, што заўважыла мужчыну са стрэльбай, які цэліўся ў бок дзіцячага садка. Мужчыну затрымалі. Ім аказаўся 61-гадовы мясцовы жыхар з пнеўматычнай вінтоўкай. Ён растлумачыў, што седзячы ў аўто заўважыў ката, які сядзеў на капоце іншай машыны. І вырашыў напужаць яго, бо раней дваровыя каты падрапалі яго аўтамабіль. Стрэліць ён не паспеў — яго самога напужала жанчына.