Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Ці прыйшоў час іншым вымушаным мігрантам планаваць вяртанне? Стрым з эксперткай у міжнароднай камунікацыі Розай Турарбекавай Анджэй Пачобут здзейсніў свой намер і 8-га верасня вярнуўся у свой родны горад Гродна. Мужнасць гэтага ўчынку прызнаюць усе. Але Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, напрыклад, настойліва раіць іншым вымушаным мігрантам не паўтараць подзвіг журналіста. З іншага боку, Валерый Кавалеўскі лічыць, што “смелы і патрыятычны крок Анджэя можа дапамагчы пракласці шлях да бяспечнага вяртання ўсім, хто гэтага жадае”. А Сяргей Ціханоўскі мяркуе, што краіны Еўрасаюза цяпер будуць менш ахвотна выдаваць беларусам міжнародную абарону. Бо вяртацца ў Беларусь жа цяпер бяспечна — вунь, паглядзіце на Пачобута! Дык што, "шлях да бяспечнага вяртання" ці праблемы для беларусаў у выгнанні? Абмяркоўваем гэта з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай. Таксама абмяркуем, з чым Джон Коўл едзе ў Мінск, ці варта разлічваць на поспех місіі Уіткафа і Кушнера, якой “саюзнай інтэграцыі” хоча Лукашэнка і на чым настойвае Расія. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=OnTYrAvP87g

Views over time

05001K1.5K9 Sep 09:5811 Nov 21:341.4K9 Sep 09:58: 0 views11 Nov 21:34: 1,440 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Sep 2026, 09:580
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.