Інстаграмную неагатычную браму сядзібы Пуслоўскіх у Брэсцкай вобласці чакае рамонт. Амаль 200-гадовая славутасць, што месціцца ў аграгарадку Пяскі Бярозаўскага раёна, павольна разбураецца. Улады збіраюцца аднавіць пашкоджаны цагляны мур на плошчы ў 400 м², абнавіць тынкоўку і пафарбаваць браму. Працы афармляюцца як бягучы рамонт — а значыць не патрабуюць распрацоўкі праектнай дакументацыі. Нават нягледзячы на тое, што брама — гісторыка-культурная каштоўнасць. З аднаго боку рамонт — гэта добра. З іншага — нават не хочацца ўяўляць, у што пасля яго можа ператварыцца гістарычная брама.