Міліцыя правярае гісторыю са шпіцом, якога цягнулі падчас забегу. Але, як апынулася, тыя шакуючыя кадры былі знятыя не падчас паўмарафону, а за дзень да таго. Уласнік сабакі, 71-гадовы мінчук, кажа, што ўсё адбылося падчас 100-метровага забегу "Вясёлыя лапкі" 5-га верасня. Ён сцвярджае, што сабака спачатку не зразумеў, што ўжо трэба бегчы, а сам мужчына і не заўважыў. Аднак палову дыстанцыі шпіц усё ж прабег. Таксама мужчына кажа, што сабака адчувае сабе добра і ніякіх траўм не атрымаў. Першапачаткова відэа апублікавалі ў інстаграм-акаўнце паўмарафона, пасля чаго выдалілі. Гэта цалкам зразумела: ролік з іншага мерапрыемства, што бачна нават па сімволіцы на вопратцы мужчыны.
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Subscribers
8.4K
+0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)
16.8%1.4K avg views
Posting
22.7/day
last 9 hours ago
Reactions per 1K views
18.4
👍 ❤ 🤬
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 8 Sep 2026, 15:05 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:34 | 1.4K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.