Пры рашэнні аб прытулку ўлічваць актыўнасць пасля ўцёкаў. У прынятым ЕС Пакце аб міграцыі і прытулку ёсць важнае правіла для беларусаў. Паводле даных European Union Agency for Asylum (EUAA), значэнне пры ацэнцы рызыкі можа мець і дзейнасць чалавека пасля ад'езду з Беларусі — удзел у апазіцыйных акцыях, праца з незалежнымі СМІ, публічная крытыка ўлад. Як адзначаюць у EUAA, доля станоўчых рашэнняў першай інстанцыі па беларускіх заявах у краінах ЕС са студзеня 2025 года па люты 2026 года склала 71%.