Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 44 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Донар небяспекі: навошта Лукашэнка стварае сабе такі імідж перад Захадам? Стрым з кіраўніком Інстытута даследаванняў бяспекі імя Касцюшкі Вадзімам Мажэйкам Зусім нядаўна на этнафестывалі "Покліч Палесся" Лукашэнка расказваў пра жаданне сябраваць з Украінай і ўкраінцамі. Але днямі, сустракаючыся ў Маскве з Пуціным, ізноў паўтарыў мантру пра “адны акопы” і паабяцаў забяспечыць расійскія ракеты і БПЛА неабходнай мікраэлектронікай. Тым часам спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі ў краіны Еўрасаюза менш не робіцца. І нашы суседзі працягваюць успрымаць нас не як "выспу стабільнасці", а як "донара рэгіянальнай небяспекі". Як меркаванне Польшчы і Літвы ўплывае на фарміраванне агульнай заходняй палітыкі адносна Мінска? Ці нараджаюць боязь і занепакоенасць жаданне залагодзіць Лукашэнку? Што рэальна можа зрабіць Лукашэнка, каб не быць канчаткова ўцягнутым у расійскую вайну з Украінай, а ў перспектыве і з Еўрасаюзам і НАТА? На нашыя пытанні адказвае палітычны аналітык Вадзім Мажэйка: https://www.youtube.com/watch?v=soDiEwGrlSs

  2. З 23-га студзеня 2027 года ў беларусаў, якія жывуць за мяжой, стане яшчэ на адну нагоду меней звяртацца ў беларускія амбасады і консульствы. Улады закрываюць яшчэ адну магчымасць. Вось якую: https://euroradio.fm/u-2027-godze-belarusy-za-myazhoy-bolsh-ne-zmoguc-praveryc-zabaronu-na-vyezd-praz-ambasadu Спасылка, якая працуе без VPN

  3. Пра "невыязны" з Беларусі калій, дэфіцыт рук, "Беларусь у прайм-эры" і продаж фамільнага срэбра. Стрым з эканамічным аглядальнікам Андрэем Махоўскім 27-га жніўня з СІЗА "па стане здароўя" вызвалілі расійскага мільярдэра Ілью Трабера, у якога бізнес "ва ўсіх партах на паўночным захадзе Расіі". А спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл анансаваў візіт у Мінск у сярэдзіне верасня. Калі прыгадаць, што крыху раней прэзідэнт ЗША распачаў чарговую гандлёвую вайну з Канадай... ці не звязаныя гэтыя падзеі, між іншага, і экспартам беларускіх калійных угнаенняў? Ці сапраўды ЗША так зацікаўленыя ў з’яўленні на заходнім рынку беларускага калію, што гатовы дзеля гэтага дамаўляцца з Расіяй? Калі на адным толькі МТЗ не хапае амаль 1500 працоўных — пра што гэта сведчыць? Што адбываецца з інфляцыяй і курсам долара ў Беларусі? Распытваем аўтара і вядоўцу праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічнага аглядальніка Андрэя Махоўскага: https://www.youtube.com/watch?v=v8ssSJ0g82g

  4. Невядомыя "мініруюць" навучальныя і медычныя ўстановы ў Мінску. На месцах працуюць сапёры. Гэтае фота, напрыклад, зробленае каля мінскай паліклінікі №19. Хваля "мініраванняў" пракацілася сёння раніцай і па буйных расійскіх гарадах.

  5. edited

    Колькасць ахвяраў разбуральнага селю ў Непале перавысіла 1 тысячу чалавек. Яшчэ прыкладна 4,5 тысячы лічацца зніклымі без вестак. Акрамя пошукаў і разбору завалаў, ратавальнікі спрабуюць дабрацца да прыкладна 600 чалавек, якія апынуліся ў пастках на некалькіх напаўразбураных гідраэлектрастанцыях. Смяротная паводка пачалася 26-га жніўня, калі высока ў Гімалаях адкалолася частка ледніка. Яна зрушыла з месца мільёны кубаметраў вады і камянёў, якія пакаціліся ўніз, змятаючы ўсё на сваім шляху.

  6. Лукашэнка збег з Масквы на "Гульні качэўнікаў", а міністр фінансаў ЗША дэманстратыўна адшыў міністра фінансаў Расіі. Стрым з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам Расія вярнулася ў "Вялікую дваццатку" — не без дапамогі ЗША і не без супраціву Еўропы. Але са старта нешта пайшло не так. Замест таго, каб абмяркоўваць з кіраўніком Мінфіна РФ Антонам Сілуанавым чарговыя "вялікія здзелкі", міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт заявіў, што спярша трэба скончыць вайну. Ці азначае гэта, што цярпенне Трампа заканчваецца, а ўкраінскія ўдары пераканалі амерыканцаў, што Расія — слабая? Ці пагодзіцца аматар гісторый пра печанегаў ды белых мядзведзяў з касаткамі на спыненне сваёй “СВА”? Ці сведчаць словы Коўла пра прыезд у Беларусь у верасні, што перамовы з Лукашэнкам зрушыліся з мёртвай кропкі? Як ЕС рыхтуецца супрацьстаяць “шасці пунктам плана Пуціна”? Абмяркоўваем з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам: https://www.youtube.com/watch?v=blZ5v0jufe0

  7. Прысяжныя агучылі рашэнне па справе аб забойстве рэпера Тупака Шакура ў 1996 годзе. Экс-лідар вулічнай банды, 63-гадовы Дуэйн Дэвіс, вядомы як Кіф Дзі (Keefe D), прызнаны вінаватым. Пасяджэнне праходзіць у судзе Лас-Вегаса. Цягам амаль трох дзесяцігоддзяў забойства Тупака заставалася незагойнай ранай у гісторыі хіп-хопа. Машыну, у якой знаходзіўся рэпер, расстралялі на вуліцы ў Лас-Вегасе ўвечары 7-га верасня 1996-га. 2Pac быў смяротна паранены і 13-га верасня памёр у лякарні.

  8. +1

    У Магілёве адкрыўся новы падземны пераход — на скрыжаванні праспекта Міра з вуліцамі Якубоўскага і Касманаўтаў. У яго афармленні — без нечаканасцяў: на сценах фота часоў Другой сусветнай вайны і нататкі пра чырвонаармейцаў. А на ўваходзе — дзяржаўны сцяг. Як жа без яго!

  9. "Адукацыя мусіць даваць свабоду". Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з 1-м верасня. І расказала, якой бачыць сучасную школу. "Тое, якую адукацыю атрымліваюць нашы дзеці сёння, вызначае, якой будзе Беларусь заўтра": https://euroradio.fm/cikhanouskaya-pavinshavala-belarusau-z-1-verasnya-i-raskazala-yakoy-pavinna-byc-shkola Спасылка, якая працуе без VPN

  10. 📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі): 13:00 — гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман 14:00 — эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі 15:00 — палітычны аналітык Вадзім Мажэйка 16:00 — экспертка ў пытаннях рэлігій Наталля Васілевіч Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  11. Жыхары Смальянаў адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана. Шмат гадоў пасля царскай ссылкі пісьменнік пражыў на Аршаншчыне і быў пахаваны тут у 1855 годзе. Доўгі час надмагільным помнікам ніхто не апекаваўся, і ён прыйшоў у занядбаны стан. Тамаш Зан — адзін з лідараў віленскіх студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Ён быў сябрам Адама Міцкевіча і Яна Чачота. У 1824 годзе быў сасланы ў Арэнбургскую губерню. А пасля вяртання пасяліўся ў маёнтку Кахачын каля Оршы, дзе даследаваў прыроду і беларускі фальклор.

  12. edited

    Крэмль сваімі заявамі пра "максімальныя" пастаўкі паліва з Беларусі правакуе ўкраінцаў на ўдар па беларускіх НПЗ. Такое меркаванне выказвае ў сваім тг-канале Мікола Статкевіч. З пункту гледжання Украіны Беларусь забяспечвае агрэсара бензінам і дызельным палівам. Калі яна сапраўды атакуе нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры ці ў Наваполацку — "Мінску будзе цяжка ўхіліцца ад уцягвання ў расійска-украінскую вайну", заўважае палітык. Ён прапаноўвае беларусам нестандартнае рашэнне: адначасова пастаўляць паліва і ў Расію, і ва Украіну. "Мо цяпер варта прапанаваць украінцам вярнуцца да праверанай схемы — салярка для вайны ім таксама патрэбная. А каб пагадзіліся і менш ненавідзелі за спробу захопу расійскімі войскамі Кіева з нашай тэрыторыі ў 2022 годзе, трэба цану для Украіны зрабіць істотна меншай, чым для Расіі. Хай прыбытак будзе малым. Але галоўнае — пазбегнуць стратаў, бо некаторыя ўстаноўкі на НПЗ могуць каштаваць сотні мільёнаў нерублёў. Ужо не кажу пра ўкраінскія дроны над рэзідэнцыямі ды над нашымі галовамі", — рэзюмуе Статкевіч.

  13. edited

    На мінулым тыдні быў апублікаваны next35 — спіс маладых беларусаў, якія змяняюць свет. У спартовага выдання @tribuna_by узніклі пытанні да адной з яго ўдзельніц. Агата Ласка адзначаная складальнікамі спіса за тое, што "ператварыла ўласны шлях ва ўніверсітэты ЗША ў рухавік, дасяжны для іншых". Дзяўчына скончыла 11 класаў у Бараўлянах і здолела адшукаць фінансаванне, каб працягнуць адукацыю ў Злучаных Штатах. А пазней заснавала AGLA Education.USA — кансалтынгавую кампанію для студэнтаў з нашага рэгіёна, якая дапамагае падаваць заяўкі, праходзіць сумоўі, атрымліваць візы і фінансаванне для навучання ў ЗША. Журналісты "Трыбуны" заўважылі, што сама Агата Ласка, каб паступіць у амерыканскі коледж, зрабіла стаўку на спорт, якім ніколі не займалася. Яна прадставілася перспектыўнай кідальніцай дыска і прыпісала сабе перамогу ў чэмпіянаце Мінска — хаця ў пратаколах спаборніцтваў не згадваецца. А вынік, якім пахвалілася дзяўчына, — 40,07 м — у яе ўзросце могуць паказаць толькі адзінкі з тых, хто займаецца. І прычым займаецца гадамі. На спаборніцтвах у Мінску ён бы дазволіў Агаце апярэдзіць не толькі ўсіх дзяўчат, але і ўсіх хлопцаў! Аднак стаўка на спорт прынесла беларусцы поспех. Яна паступіла ва ўніверсітэт Уінгейта — мястэчка ў штаце Паўночная Караліна, дзе на яе навучанне вылучылі $64 тысячы. Што праўда, на спаборніцтвах у ЗША Агата Ласка не змагла кінуць дыск далей, як на 30 метраў. Але справа ўжо была зробленая. На першым курсе дзяўчына паказала найвышэйшы бал па вучобе на менеджменце і перабралася з Паўночнай Караліны ў коледж Хобарта і Уільяма Сміта ў штаце Нью-Ёрк. А напачатку 2025 года выйшла ў фінал мясцовага конкурсу стартапаў з праектам AGLA Education.USA, які дазволіў ёй трапіць і ў next35.

  14. Самалёт Дубай — Мінск 31 жніўня незапланавана прызямліўся ў Ісламабадзе. Паводле пакістанскіх медыяў, капітан судна прыняў рашэнне пра пасадку праз недахоп паліва. Борт (імаверна, гаворка ідзе пра рэйс FZ1715 авіякампаніі flydubai) вылецеў у бок Беларусі пасля дазапраўкі. Ён прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" без спазнення — у 2:40 ночы. Згодна з раскладам, пасадка ў аэрапорце Ісламабада была запланаванай.

  15. Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 31 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:17 Чаго чакаць школьнікам ад новага навучальнага года 17:41 Навіны спорту 20:45 Лукашэнка наведаў Пуціна: што там было 33:40 Навіны шоу-бізу 37:20 Ціск ці перамовы: калі дэмсілы сінхраніцуюць пазіцыі?

  16. 38 першакласнікаў у адным класе — гэта як два класы ў адным. Мінскія школы перапоўненыя — а іх адміністрацыі нічога не можа з гэтым зрабіць. "Дырэктар школы не можа не прыняць дзіця, калі яно паводле прапіскі адносіцца да гэтай школы": https://euroradio.fm/38-pershaklasnikau-u-adnym-klase-geta-varyactva-chamu-minskiya-shkoly-perapounenyya Спасылка, якая працуе без VPN

  17. Розніца паміж Мінскам і бліжэйшым да яго па заробку рэгіёнам Беларусі — 35%. Гэта вельмі шмат! І чаго тады здзіўляцца, што большую частку краіны трыгерыць, калі Белстат чарговы раз называе "сярэдні" заробак? Пра асаблівасці нацыянальнага налічэння сярэдняга заробку расказвае эканамічная аглядальніца Вольга Лойка. Цалкам свежы стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=G8X4WNtgYlQ

  18. Якія вынікі прынёс апошні візіт Лукашэнкі да Пуціна? Да чаго Пуцін завёў размову пра белых мядзведзяў, якія ядуць касатак (насамрэч, не) і харчовыя ланцужкі — і якое месца ў сваім харчовым ланцужку Крэмль адводзіць лукашэнкаўскай Беларусі? Пра гэта разважае галоўная рэдактарка праекта Plan B Вольга Лойка. Калі яшчэ не паглядзелі — цалкам стрым з ёю глядзіце тут: https://youtube.com/watch?v=G8X4WNtgYlQ

  19. Ціск і санкцыі? Ці круглы стол і нацыянальны дыялог? Праз ціск і санкцыі — да круглага стала і нацыянальнага дыялогу! Пазіцыі спікера Каардынацыйнай рады Арцёма Брухана і ўдзельніцы Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настассі Касцюговай аказаліся не такімі ўжо несумяшчальнымі. Хаця ёсць нюансы. Цалкам сённяшнія дэбаты паміж Касцюговай і Бруханом глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=gN776u4LbRU

  20. У Польшчы гарэў завод Grupa WB, дзе вырабляюць дроны для Украіны. Спецслужбы не выключаюць наўмысны падпал. Але гэта не асноўная версія: https://euroradio.fm/na-zavodze-dronau-u-polshchy-zdaryusya-pazhar-abw-pravyarae-versiyu-dyversii Спасылка, якая працуе без VPN

  21. Older posts