"Мы сябры, але ў мінулым годзе з таваразваротам крыху праваліліся. Адсоткаў на дваццаць". На саміце ШАС Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Пакістана — і вымушаны быў канстатаваць, што ў краінаў не вельмі-та і атрымліваецца гандляваць паміж сабой. І леташні план прывесці ў Беларусь 150 тысяч пакістанскіх рабочых з трэскам праваліўся. Затое з палітыкай, паводле Лукашэнкі, у Беларусі і Пакістана "ўсё нармальна". Ну да: з тым, каб рабіць гучныя заявы і разважаць пра вялікае сяброўства, у яго ніколі праблем не было.