На Дзень ведаў па-беларуску выйшла "Адысея" Гамера. Першы поўны пераклад старажытнагрэцкай паэмы, ад першага і да апошняга слова выкананы гекзаметрам, зрабіў Лявон Баршчэўскі. Выданне змяшчае каментары, якія дапамогуць сучаснаму чытачу лепш зразумець твор і яго культурна-гістарычны кантэкст. Вось гэта пашанцавала беларускім фанатам нашумелай "Адысеі" Крыстафера Нолана — у іх з'явілася магчымасць пазнаёміцца з першакрыніцай на роднай мове! І самім зрабіць выснову: дык што лепш, фільм ці кніга?