Борт Turkish Airlines Анталья — Санкт-Пецярбург сеў у Мінску праз неадэквата ў салоне. Яго перадалі міліцыі, пасля чаго палёт працягнуўся. Самалёт экстрана прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск” увечары 31-га жніўня. Тэхнічных праблем у яго не было. У Мінску самалёт затрымаўся прыкладна на 40 хвілінаў.