Чым католікі і лютэране нашкодзілі "праваслаўнаму атэісту" Лукашэнку? Стрым з эксперткай у галіне рэлігіі Наталляй Васілевіч Пакуль адны кажуць пра неабходнасць размаўляць з рэжымам і як мінімум паспрабаваць знайсці кропкі ўзаемаразумення, гэты самы рэжым працягвае рэпрэсіі. І размова не толькі пра затрыманні, прысуды і дэпартацыі, але і пра пазбаўленне на падставе "рашэння суда" маёмасці асуджаных. У тым ліку і святароў. Так, днямі на аўкцыён была выстаўлена машына, якая належала ксяндзу Акалатовічу. Чым рэжыму не дагадзілі лютэране, аб'яднанню якіх не працягнулі рэгістрацыю? Як звязаныя забароны на служэнне ў Беларусі ксяндзам і (нібыта) жаданне наладзіць добрыя стасункі Мінска з Варшавай? Што мяняецца ў стаўленні краінаў ЕС да Беларусі? Размаўляем пра гэта з тэалагіняй Наталляй Васілевіч: https://www.youtube.com/watch?v=kOqI7FIhJog