За апошнія тры гады ў Беларусі стала прыкладна на 65 тысяч школьнікаў менш. Гэта супастаўна з насельніцтвам буйнога райцэнтра — напрыклад, Рэчыцы. Сумная статыстыка. Асабліва прыкметная розніца сярод першакласнікаў. Сёлета ў першы клас пайшлі каля 87 тысяч дзяцей. Год таму іх было каля 90 тысяч, у 2024-м — 105 тысяч, а ў 2023-м — каля 110 тысяч. За тры гады колькасць дзяцей, якія ўпершыню селі за школьныя парты, зменшылася прыкладна на 23 тысячы. Новы навучальны год прынёс і іншыя змены. З 1 верасня супрацоўнікі міліцыі, Дэпартамента аховы і ахоўнікі атрымалі магчымасць правяраць асабістыя рэчы вучняў, калі ўзнікае падазрэнне, што дзіця спрабуе пранесці ў школу забароненыя прадметы.