Страшнае ДТЗ у Мінску: 1-га верасня дзве дзяўчыны трапілі пад колы "хуткай". Відавочцы расказалі, што па дарозе былі раскіданыя падручнікі і абутак. Здарэнне адбылося на вуліцы Прытыцкага, каля гандлёвага цэнтра "Скала". Аўтамабіль хуткай дапамогі вёз пацыентку ў цяжкім стане і рухаўся з уключанымі маячкамі. Але дзяўчыны, якія пераходзілі дарогу, не заўважылі яго. Цяпер за жыцці пацярпелых змагаюцца медыкі. Увечары ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і 6-й клінічнай лякарні прайшлі экстраныя кансіліумы. Адна з дзяўчын знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане. Яна падключаная да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх. Другая атрымала траўмы сярэдняй цяжкасці.