Навіны ад нашых на фэсце Burning Man. Мясцовая "санстанцыя" забараніла беларусам дадаваць да дранікаў смятану! Аказалася, што да тэмпературы, у якой трэба захоўваць малочку, там ёсць жорсткія патрабаванні. І ў беларускім лагеры няма лядоўняў, якія б забяспечвалі патрэбны тэмпературны рэжым. У выніку да дранікаў цяпер вымушана дадаюць кетчуп. А смятану раздаюць з-пад прылаўка — як алкаголь у часы сухога закону.