Міжнародная федэрацыя баскетбола зняла абмежаванні з беларускіх і расійскіх гульцоў. Ужо ад учора яны могуць удзельнічаць у спаборніцтвах FIBA. Таксама "амністыя" датычыцца трэнераў, суддзяў, камісараў і іншых службовых асобаў з Беларусі і Расіі ў баскетболе і баскетболе 3x3. Сваё рашэнне федэрацыя аргументуе пазіцыяй Міжнароднага алімпійскага камітэта, які рэкамендаваў адмяніць абмежаванні, накладзеныя на беларусаў і расіян. FIBA разглядае і магчымасць вярнуць у вялікі спорт нацыянальныя зборныя Беларусі і Расіі. Пытанне іх "рэінтэграцыі на шляху да Алімпіяды-2028 у Лос-Анджэлесе" будзе разгледжанае на пасяджэнні Цэнтральнага савета федэрацыі ў снежні 2026 года.