Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.2%1.6K avg views
Posting37.3/daylast 33 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
🐶 У Беларусі плануюць увесці абавязковы выгул сабак на павадку
Павадок павінен быць дастаткова трывалым і такой даўжыні, каб гаспадар мог кантраляваць жывёлу. Адпускаць сабак без павадка і займацца іх дрэсіроўкай дазволяць толькі на спецыяльных пляцоўках.
Такую норму прадугледжвае праект пастановы Савета міністраў.
🪖❗️«2025 год быў адным з самых крывавых з часоў Халоднай вайны, а колькасць актыўных узброеных канфліктаў была найбольшай з 1946 года»
Свет даўно не ваяваў так шмат, як цяпер. Найбольш крывавая вайна працягваецца каля беларускіх межаў, але ўзброеныя канфлікты ахапілі і Афрыку, і Блізкі Усход, і Азію. Дзе сёння ідуць войны і колькі людзей у іх гіне – чытайце ў артыкуле «Белсату» цалкам па спасылцы
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
▶Жывы эфір «Наш дзень»
🔻Што Лукашэнка насамрэч абмяркоўваў з Пуціным у Маскве на фоне перамоваў у Абу-Дабі.
🔻Што чакае АДКБ пасля фактычнага выхаду Арменіі.
🔻Чаму МУС Беларусі перастала публікаваць спісы «экстрэмістаў».
🔻 Як Беларусь вяртаецца ў вялікі спорт
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/aR_tETks5BQ
edited
🇱🇻Латвійскі палкоўнік: улады Беларусі стварылі «фальшывую мяжу» для мігрантаў
Паводле вайскоўца ў Беларусі стварылі дадатковы плот за 0,4-1 кіламетр ад сапраўднай мяжы з Латвіяй. Мігрантам кажуць, што за ім пачынаецца Еўразвяз, але насамрэч людзі трапляюць у буферную зону і ўжо не могуць вярнуцца назад.
Пра гэта распавёў кіраўнік латвійскага Цэнтру кіравання крызісамі палкоўнік Арвіс Зіле ў інтэрв'ю польскай газеце Rzeczpospolita.
edited
❗️Украіна адхіліла новую мірную прапанову Трампа па Данбасе
ЗША прапанавалі тэрытарыяльны кампраміс, паводле якога Расея атрымала б поўны кантроль над Данбасам па цяперашняй лініі фронту. План меў на мэце разблакаваць мірныя перамовы, аднак Кіеў яго адхіліў.
Пра гэта паведамляе The Telegraph са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з перамовамі.
Крыніца заявіла, што ўкраінская дэлегацыя ніколі не абмяркоўвала саступкі адносна акупаваных тэрыторый і не збіраецца прызнаваць іх расейскімі — ні фактычна, ні юрыдычна.
Падчас перамоваў у Абу-Дабі Украіна, ЗША і Расея таксама дамовіліся пра маштабны абмен ваеннапалоннымі ў найбліжэйшы час. Паводле прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, абмяркоўваюцца варыянты абмену 1000 на 1000 або 1500 на 1500 чалавек.
💱 Курсы валютаў 11 лістапада
Даляр працягнуў рост і яшчэ больш замацаваўся вышэй за псіхалагічную мяжу ў тры рублі. Еўра, наадварот, істотна патаннеў, а расейскі рубель нязначна падаражэў.
#курсывалютаў
💥 Прусакі ў менскіх гандлёвых цэнтрах, пажар на хлебазаводзе ў Жлобіне і аварыя з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук»
Лукашэнка дзякуе Пуціну за новае ўзбраенне, а Літва зноў паведамляе пра паветраную небяспеку праз аб’екты, падобныя да метэазондаў.
📺 Пра гэтыя ды іншыя падзеі серады, 11 лістапада — у нашым выданні навінаў
😳У Магілёве знайшлі каналізацыйны люк з гербам Мадрыду. Як ён туды патрапіў?
Відэа з люкам, на якім напісана «Мэрыя Мадрыду. Каналізацыя», стала вірусным у іспанскіх сацсетках.
Беларусы патлумачылі, што такія люкі маглі вырабляць у Беларусі на экспарт. Забракаваныя або лішнія пасля замовы вырабы маглі застацца ў краіне. Аднак пацверджання, што магілёўскі люк трапіў туды менавіта такім чынам, няма.
💊 На мяжы з Польшчай у беларуса знайшлі амфетамін
Супраць мужчыны завялі дзве крымінальныя справы – за незаконны абарот наркотыкаў і іх правоз праз мяжу.
Ён вяртаўся з Польшчы на аўтамабілі і схаваў амфетамін сярод асабістых рэчаў.
edited
◾️ 33-гадовы беларус, што знік у Італіі, патануў
Пра трагічны выніку пошукаў паведаміла ягоная маці ў Threads:
«Да майго няўцешнага гора, інфармацыя, што мой сыночак патануў, пацвердзілася. Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у прасоўванні паста. Дзякуй, сыночак мой, што калісьці абраў мяне ў мамы і ўсе гады быў маім самым любімым і тым, хто любіць, шчырым, надзейным, разумелым і верным сябрам. Ты маё сэрца, мая душа, мой святло, маё ўсё! Як гэта перажыць і як далей жыць...»
Цела мужчыны знайшлі ў моры яшчэ 19 верасня, але асобу змаглі пацвердзіць толькі пасля аналізу ДНК.
Алдохін жыў у Вільні і працаваў інжынерам-электрыкам у IT-кампаніі.
🇱🇻 Латвія працягнула візавыя абмежаванні для беларусаў
Абмежаванні на выдачу кароткатэрміновых шэнгенскіх візаў працягнуцца да канца 2027 года.
Звяртацца па іх па-ранейшаму змогуць асобныя катэгорыі грамадзян: сваякі жыхароў Латвіі і ЕЗ, людзі з гуманітарнымі падставамі, перавозчыкі і дыпламаты.
Доўгатэрміновыя нацыянальныя візы застаюцца даступнымі.
🇵🇱🇷🇺 ФСБ заявіла пра затрыманне двух мужчынаў у Калінінградскай вобласці, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Польшчы
Паводле расейскіх спецслужбаў, яны збіралі інфармацыю пра вайскоўцаў і аб’екты Мінабароны РФ, а таксама пра сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў рэгіёне.
Таксама ФСБ вынесла папярэджанні яшчэ тром грамадзянам Расеі і сямі палякам за кантакты з польскімі спецслужбамі.
Прадстаўнік польскага ўраду назваў заявы расейскіх спецслужбаў чарговай правакацыяй і дэзынфармацыяй.
✈️ «Белавія» абвясціла вялікі распродаж. Прапануе зніжкі да 50%
Акцыя ахоплівае дзясяткі міжнародных кірункаў, а набыць квіткі можна толькі сёння. Падарожнічаць са зніжкай дазволена да 27 сакавіка 2027 года.
Зніжкі дзейнічаюць на наўпроставыя рэгулярныя рэйсы з Менску ў Баку, Бангкок, Дэлі, Дубай, Ерэван, Калінінград, Маталу, Санью, Ташкент, Тбілісі, Туркменбашы, Урумчы, Алматы, Астану, Батумі, Екацярынбург, Кутаісі, Казань, Стамбул, Уфу, Маскву (таксама з Берасця і Гомля), Санкт-Пецярбург, а таксама ў зваротным кірунку.
🤢 Беларусы скардзяцца на яйкі з цвіллю птушкафабрыкі «Дзяржынская»
Птушкафабрыка «Дзяржынская» прызнала тэхналагічны збой абсталявання, але не ўдакладніла, колькі такой прадукцыі магло трапіць у продаж.
🔗 Больш падрабязнасцяў – у артыкуле
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
💥 У Літву з боку Беларусі заляцеў беспілотнік, які двойчы беспаспяхова спрабавалі збіць знішчальнікі NATO
Дрон перасек мяжу каля Друскенікаў, ненадоўга заляцеў у Польшчу, а затым вярнуўся ў Літву і праляцеў праз некалькі рэгіёнаў у напрамку поўначы — піша LRT.
Знішчальнікі не сталі атакаваць яго над Коўнам праз рызыку для жыхароў. Адна з выпушчаных ракет не трапіла ў цэль і самазнішчылася – яе абломкі знайшлі каля Біржая.
Паводле літоўскіх уладаў, магчыма, гэта быў украінскі дрон, які збіўся з курсу падчас атакі на Расею.
🎲 З'явілася новая беларуская настольная гульня з выкарыстаннем альтэрнатыўнай версіі лацінкі
Выдавецтва Gutenberg Publisher выпускае метафарычную гульню «Цмок». Калода складаецца з 84 карт, заснаваных на беларускіх прымаўках і фразеалагізмах. Яе распрацаваў Сяржук Сай разам з аднадумцамі.
Гульня можа выкарыстоўвацца для індывідуальных разважанняў або размоў з іншымі людзьмі. Гэта хутчэй інструмент рэфлексіі, чым звычайная настольная гульня з пераможцамі і баламі.
Для гульні стваральнікі распрацавалі альтэрнатыўную версію беларускай лацінкі – Латку. Паводле выдавецтва, гэта эксперымент з новымі формамі беларускай пісьмовасці, а не крытыка традыцыйнай лацінкі.
Перадзамова ўжо адкрытая, пачатак продажаў запланаваны на 5 снежня.
edited
🤦🏼 Лукашэнка выкарыстаў віншаванне з Днём незалежнасці Польшчы для палітычных папрокаў
Значную частку віншавання дыктатар прысвяціў крытыцы польскай палітыкі. Лукашэнка раскрытыкаваў санкцыі і памежныя загароды, а таксама заклікаў аднавіць дыялог з Менскам:
«Праз абмен забаронамі і санкцыямі, агароджы і сцены пераадолець гэтыя абставіны немагчыма. У нас розныя пазіцыі па шэрагу праблем — так было і будзе»
— гаворыцца ў віншаванні.
Таксама Лукашэнка заявіў, што «на крыўдзе суседа свайго шчасця не пабудуеш».
❄️ Горадню накрыла снегам
Гарадзенцы дзеляцца ў сацсетках зімовымі краявідамі, якія пабачылі сёння зранку за сваімі вокнамі.
◾️ У Лос-Анджэлесе аўтамабіль урэзаўся ў групу пешаходаў, загінулі тры чалавекі
Яшчэ трое, у тым ліку кіроўца, атрымалі цяжкія траўмы і знаходзяцца ў крытычным стане. Здарэнне адбылося ў раёне Норт-Галівуд. Прычыны наезду высвятляюць.
edited
Зяленскі: расейцы на перамовах перабольшылі плошчу акупаванай тэрыторыі Данбасу
«На перамовах у Абу-Дабі расейская дэлегацыя заявіла, што «ужо акупавала палову Данбасу», якая насамрэч знаходзіцца пад нашым кантролем», – заявіў прэзідэнт Украіны.
Уладзімір Зяленскі адзначыў, што пра гэта сур'ёзна казалі вайсковыя афіцэры і прадстаўнікі выведкі РФ.
«Натуральна, ён [Пуцін] будзе расказваць амерыканцам, што яму патрэбны яшчэ адзін-два месяцы, каб цалкам акупаваць усход Украіны. Я таксама магу намаляваць яму мапу, на якой цалкам акупую Расею. Але ж гэта няпраўда».
Паводле Зяленскага, амерыканскі бок пацвердзіў украінскую ацэнку сітуацыі на Данбасе.