❗️Украіна адхіліла новую мірную прапанову Трампа па Данбасе ЗША прапанавалі тэрытарыяльны кампраміс, паводле якога Расея атрымала б поўны кантроль над Данбасам па цяперашняй лініі фронту. План меў на мэце разблакаваць мірныя перамовы, аднак Кіеў яго адхіліў. Пра гэта паведамляе The Telegraph са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з перамовамі. Крыніца заявіла, што ўкраінская дэлегацыя ніколі не абмяркоўвала саступкі адносна акупаваных тэрыторый і не збіраецца прызнаваць іх расейскімі — ні фактычна, ні юрыдычна. Падчас перамоваў у Абу-Дабі Украіна, ЗША і Расея таксама дамовіліся пра маштабны абмен ваеннапалоннымі ў найбліжэйшы час. Паводле прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, абмяркоўваюцца варыянты абмену 1000 на 1000 або 1500 на 1500 чалавек.