Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.2%1.6K avg views
Posting37.3/daylast 24 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
edited
У TikTok беларускай блогеркі Анастасіі (Аські) Марозавай з’явіўся допіс пра яе смерць
Учора ўвечары на старонцы блогеркі была апублікаваная фатаграфія з чорнай стужкай. Адна з карыстальніц, якая прадставілася блізкай сяброўкай, пацвердзіла смерць дзяўчыны.
Анастасіі было 32 гады. Напрыканцы кастрычніка беларуска расказвала, што ў яе нарадзілася другое дзіця. 9 лістапада ў яе мог адарвацца тромб.
У TikTok дзяўчына мела больш за 228 тысяч падпісчыкаў.
edited
У Расеі зноў гарыць порт Усць-Луга
У выніку трапляння некалькіх дронаў там пачаўся пажар, пацярпелі трое работнікаў, піша губернатар.
Усць-Луга з'яўляецца найбуйнейшым расейскім портам на Балтыйскім моры. З пачатку поўнамаштабнай вайны яго атакавалі ўжо больш за дзесяць разоў.
Акрамя таго, беспілотнікі прыляцелі і ў Смаленскую вобласць. Мясцовыя ўлады заявілі, што «абломкі» трапілі ў шматпавярховы дом у горадзе Ярцава. Два чалавекі загінулі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Што рабіць, калі пачалася страляніна?
«Белсат» сабраў інструкцыі і парады ад службаў і спецыялістаў пра тое, як дзейнічаць падчас падобных нападаў.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
🔺 Чыноўнікі ЗША лічаць, што Расея «гатовая да міру»
Чаму, на іх думку, Расея можа спыніць вайну, чытайце па спасылцы.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
🔺 Менск прыме чэмпіянат свету па незвычайным відзе спорту
Гэта першы за доўгі час афіцыйны чэмпіянат свету пасля таго, як беларускі спорт апынуўся пад міжнароднымі санкцыямі.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
#штопачытаць
🙏 Беларусы рыхтуюць акцыі памяці Рамана Бандарэнкі
У Вільні беларускі праваслаўны прыход запрашае прыняць удзел у паніхідзе.
"Боская Літургія і паніхіда па Раману Бандарэнку, забітаму 12 лістапада 2020 года. Памолімся таксама за ўсіх, хто загінуў падчас мірных пратэстаў, і за людзей, закатаваных у беларускіх турмах. Вечная ім памяць", — пішуць вернікі.
Жалобныя акцыі памяці забітага Рамана беларусы рыхтуюць у Беластоку, Вільні. Мітынг памяці ўжо адбыўся ў Варшаве. ☝️
☝️У Баўгарыі сутыкнуліся 50 аўтамабіляў, загінулі людзі
Масавая аварыя здарылася сёння на аўтамагістралі "Фракія" паблізу горада Ямбол. Некаторыя машыны загарэліся.
З-за густога туману бачнасць на дарозе была моцна абмежавана. Сярод магчымых прычын ДТЗ таксама назвалі мокрае пакрыццё і хуткасць, якая не адпавядала дарожным умовам.
Рух па аўтамагістралі перакрыты ў абодвух напрамках. Вядома, што загінулі найменей 12 чалавек, шмат пацярпелых.☝️
edited
☝️Як вярнуць маёмасць адабраную праз палітычныя справы?
Аб'яднаны пераходны кабінет прапануе прыняць закон аб рэстытуцыі, стварыць рэестр канфіскаванай маёмасці і кампенсацыйны фонд, які часткова будзе папаўняцца коштам удзельнікаў незаконных канфіскацый.
Дакладных звестак пра колькасць канфіскаванай маёмасці няма, але гаворка ідзе пра тысячы аб'ектаў нерухомасці. Кампенсацыі могуць сягаць сотняў мільёнаў долараў, а з улікам бізнесу і камерцыйнай нерухомасці – перавысіць мільярд. Разлічваць, што ўсё гэта адразу выплацяць з бюджэту пераходнага перыяду, нерэальна.
Таму АПК прапаноўвае некалькі крыніцаў фінансавання: маёмасць суддзяў, пракурораў, сілавікоў і чыноўнікаў, якія ўдзельнічалі ў незаконных канфіскацыях, актывы рэжыму, набытыя праз карупцыйныя схемы. Таксама спагнанні з тых, хто свядома купляў такую маёмасць паводле заніжаных цэнаў. Бюджэт і міжнародная дапамога павінны быць толькі дадатковымі крыніцамі кампенсацыі.
Больш чытайце па спасылцы. 👈
edited
🐱🦊 Экшэн у беларускім лесе: паядынак лісы і ката перапынілі вароны
Ліса хацела адабраць здабычу ў ката, але той даў адпор. А ў выніку ўсіх сваім крыкам напалохалі вароны. Карыстальніца Instagram liza.lense падзялілася гісторыяй, якую зняла на фотапастку ў лесе. Аўтарка хацела пабачыць мядзведзя, а ў выніку здабыла цэлую гісторыю.
"Кот ласаваўся сваёй здабычай, але ў гэты момант да яго падышла ліса. Напэўна лясны звер хацеў адабраць у Мурзіка ягоную ежу – толькі той даў адпор – гэта вам не далікатныя хатнія каты😂", -- піша аўтар відэа.
Але ў развіццё гісторыі ўмяшаліся вароны: яны так закрычалі падчас сваіх "разборак", што кот і ліса палічылі за лепшае збегчы ў лес. 🔥
edited
💥 #галоўнае за 10 лістапада
✔️ У Абу-Дабі пачаліся трохбаковыя перамовы Украіны, ЗША і Расеі. Руб'ё і Зяленскі ацанілі першы дзень перамоваў у Абу-Дабі: ёсць дамоўленасць пра абмен палоннымі
✔️ Украіна падоўжыла тэрмін легалізацыі для замежнікаў, якія служаць у яе войску
✔️ 13-гадовую менскую школьніцу прымусілі стаць кур’ерам махляроў, запалохаўшы пагрозамі бацькам
✔️ У Польшчы беларусам прапануюць $500 за правакацыйныя надпісы на помніках. За гэтым могуць стаяць спецслужбы
✔️ Пасля абурэння ў сацсетках беларускі банк адмовіўся ад выпуску картак для азартных гульняў
✔️ У Францыі мужчына скраў з касцёлу мошчы Святога Мікалая, спаліў і раструшчыў іх
✔️ У Вільні пацвердзілі, што беларускія дзеці змогуць паступаць у гімназію імя Францішка Скарыны паводле новых правілаў
✔️ У Гомельскім раёне закрылі пошту: працаваць няма каму праз нізкія заробкі
✔️ У Беларусі запрацавала новая сістэма справаздачнасці для арганізатараў дабрачынных збораў
✔️ Смаленскую АЭС-2 могуць пабудаваць да 2034 года або замарозіць праект
✔️ Менск упершыню пасля зняцця санкцыяў прыме чэмпіянат свету па танцавальным спорце
✔️МУС пужае дзяцей «экстрэмізмам» і «тэрарызмам». І гэтым карыстаюцца махляры
✔️Міліцыянты самі заблыталіся ў выніках праверак школьнікаў
✔️ Беларуса ў Тбілісі арыштавалі на тры месяцы за пратэрмінаваныя дакументы. Могуць дэпартаваць
#рэпрэсіі:
◽️ У Беларусі былому палітвязню пасля памілавання анулявалі пашпарт і адмовілі ў новым
◽️ У Telegram знік канал сілавікоў са спісамі «экстрэмістаў». МУС таксама не абнаўляе адпаведны спіс ужо шэсць тыдняў і, магчыма, хавае рэпрэсіі
◽️ Закрыты чат адвакатаў Менскай гарадской калегіі прызналі экстрэмісцкім
☝️Браканьер з Ваўкавыску вылавіў 35 кілаграмаў ракаў
874 ракі і 4 шчупакі ён вылавіў у сажалцы каля пасёлку Рось.
З надзіманай лодкі браканьер выкарыстоўваў 11 забароненых сеткавых пастак. Вага незаконнага ўлову склала 35,5 кілаграмы ракаў і 4 шчупакі.
Шкоду наваколлю ацанілі ў 1323 базавыя велічыні. Гэта амаль 20 тысяч долараў. ☝️
🪖💥 Як лідскі завод «Оптык» забяспечвае расейскае войска оптыкай для бранятэхнікі? РАССЛЕДАВАННЕ
Завод хваліцца пашырэннем вытворчых магутнасцяў, але не раскрывае сваю супрацу з расейскім ВПК. Як высветліў «Белсат», прадпрыемства вырабляе аптычныя кампаненты для прыцэлаў расейскіх БТР.
Паводле BELPOL, завод займае каля пятай часткі расейскага рынку оптыкі для бранятэхнікі.
Адкуль завод атрымлівае абсталяванне для пашырэння ваеннай вытворчасці?
Хто дапамагае з яго пастаўкамі і які след у гэтай схеме вядзе да КДБ?
🔗 Глядзіце ў нашым расследаванні – па спасылцы
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
✍️ Пракуратура памылілася: калі расследавалі справу, расстрэльшчыкі з Курапатаў яшчэ былі жывыя.
Адзін нечаканы званок змяніў ход расследавання і вывеў даследчыкаў на след былога супрацоўніка НКВД. Яго знайшлі ў Маскве. Мужчыну было больш за 90 гадоў. Хто гэты чалавек і што ён ведаў пра расстрэлы ў Курапатах? Глядзіце ў відэа ☝️
🧐 Пра Курапаты дагэтуль застаецца шмат пытанняў без адказаў. Адно з іх – хто насамрэч стаяў за масавымі расстрэламі? Шукайце адказы ў праграме «Каса на камень» на YouTube-канале «Belsat History».
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
📌 Перамовы ў Абу-Дабі: што вядома на гэты момант?
📌 Беларускі завод працуе на расейскую абарону і робіць прыцэлы для танкаў
📌 Што Лукашэнка зноў паляцеў рабіць у Расеі?
📌 Беларуская міліцыя хоча зрабіць высновы з тэракту ў польскім Кракаве
▶️ Гэта ды іншае – глядзіце ў вечаровай Студыі «Белсату»!
😡 Беларуска ўзяла крэдыт на рамонт даху, але падрадчыкі кінулі працу
Адна брыгада з'ехала ў Расею, другая піла, а дом працягнуў разбурацца
🐺 У лесе знайшлі ваўчаня-мутанта
Ваўчаня з моцна дэфармаванымі лапамі знайшлі ў пад Дзяржынскам. Зоаабаронцы мяркуюць, што жывёла раней жыла ў людзей і пацярпела праз няправільнае харчаванне.
Нягледзячы на свой стан, ваўчаня вельмі цягнецца да людзей: радуецца ім, віляе хвастом і просіцца, каб яго гладзілі.
Цалкам аднавіць здароўе жывёлы ўжо не атрымаецца, але ў цэнтры рэабілітацыі спадзяюцца забяспечыць яму годнае жыццё і клопат.
Менск упершыню прыме ЧС па танцавальным спорце пасля зняцця санкцыяў
5 снежня ў менскім Палацы спорту пройдзе чэмпіянат свету WDSF у дысцыпліне «Шоў-стандарт» сярод дарослых.
Апошнім буйным дарослым міжнародным турнірам у Беларусі быў адкрыты чэмпіянат Еўропы па біятлоне, які прайшоў у Раўбічах у лютым 2020 года
🤦🏼 Качанава заявіла, што ўлады бачаць спробы дэстабілізаваць Беларусь праз сацсеткі і няўрадавыя арганізацыі
Каментуючы папулярнасць Threads, яна сказала:
«Укінутыя такія грошы і сродкі, каб сёння дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне. І я думаю, што ёсць тыя, якія спрабуюць сёння выбудоўваць сваю працу – бачную ці не вельмі бачную. Калі раней мы казалі НКА, НПА, то сёння, канешне, мы ўжо разумеем, што гэтым арганізацыям не месца тут, бо гэта толькі дэструктыў».
За апошнія шэсць гадоў у Беларусі ліквідавалі або давялі да самаліквідацыі не менш за 2090 некамерцыйных арганізацый.
🪖🇺🇦 Зяленскі назваў трохбаковыя перамовы ў Абу-Дабі канструктыўнымі і змястоўнымі
Паводле прэзідэнта Украіны, сярод галоўных тэмаў былі вызваленне ваеннапалонных і гарантыі бяспекі:
«Дэталёва гаварылі пра змест гарантыяў бяспекі для Украіны і аснову іх доўгатэрміновага функцыянавання. Патрэбныя рэальныя інструменты, каб заблакаваць любое паўтарэнне вайны. Таксама абмяркоўвалі неабходнасць крокаў дзеля дээскалацыі»
— паведаміў Зяленскі.
Наступны раўнд перамоваў запланаваны на заўтра.
☢️ Смаленская АЭС-2 можа з'явіцца да 2034 года – або так і не быць дабудаванай
Расейскі эксперт па радыяцыйнай бяспецы кажа, што цяпер ідзе толькі падрыхтоўка пляцоўкі, а сам праект могуць замарозіць. Ён нагадаў, што «Расатам» ужо спыняў будаўніцтва іншай АЭС пасля вялікіх фінансавых выдаткаў.
🔗 Наколькі імаверна, што яшчэ адна АЭС з'явіцца блізу беларускай мяжы – чытайце па спасылцы
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
❗️ Пасля «памілавання» былому палітвязню, якому дазволілі застацца ў Беларусі, анулявалі пашпарт. У выдачы новага – адмовілі
«Мяне адразу папярэдзілі, што судзімасць з мяне не знялі, бо гэта не прадугледжана ўказам прэзідэнта. У маім пасведчанні толькі напісана пра вызваленне з магчымасцю застацца ў Рэспубліцы Беларусь. То-бок яны нібыта дазваляюць мне жыць у Беларусі»
– распавёў ён у інтэрв'ю выданню «Зеркало».
Мужчыну таксама паставілі на прафілактычны ўлік, забаранілі наведваць масавыя мерапрыемствы і запатрабавалі знайсці працу:
«Сілавікі патрабавалі, каб я знайшоў працу цягам 14 дзён. Але праз судзімасць ніхто не хацеў мяне браць. Міліцыянты пагражалі: калі сам не знайду працу, накіруюць працаваць прымусова – магчыма, нават на сметнік».
#Рэпрэсіі