🇵🇱🇷🇺 ФСБ заявіла пра затрыманне двух мужчынаў у Калінінградскай вобласці, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Польшчы Паводле расейскіх спецслужбаў, яны збіралі інфармацыю пра вайскоўцаў і аб’екты Мінабароны РФ, а таксама пра сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў рэгіёне. Таксама ФСБ вынесла папярэджанні яшчэ тром грамадзянам Расеі і сямі палякам за кантакты з польскімі спецслужбамі. Прадстаўнік польскага ўраду назваў заявы расейскіх спецслужбаў чарговай правакацыяй і дэзынфармацыяй.