✈️ «Белавія» абвясціла вялікі распродаж. Прапануе зніжкі да 50% Акцыя ахоплівае дзясяткі міжнародных кірункаў, а набыць квіткі можна толькі сёння. Падарожнічаць са зніжкай дазволена да 27 сакавіка 2027 года. Зніжкі дзейнічаюць на наўпроставыя рэгулярныя рэйсы з Менску ў Баку, Бангкок, Дэлі, Дубай, Ерэван, Калінінград, Маталу, Санью, Ташкент, Тбілісі, Туркменбашы, Урумчы, Алматы, Астану, Батумі, Екацярынбург, Кутаісі, Казань, Стамбул, Уфу, Маскву (таксама з Берасця і Гомля), Санкт-Пецярбург, а таксама ў зваротным кірунку.