💥 У Літву з боку Беларусі заляцеў беспілотнік, які двойчы беспаспяхова спрабавалі збіць знішчальнікі NATO Дрон перасек мяжу каля Друскенікаў, ненадоўга заляцеў у Польшчу, а затым вярнуўся ў Літву і праляцеў праз некалькі рэгіёнаў у напрамку поўначы — піша LRT. Знішчальнікі не сталі атакаваць яго над Коўнам праз рызыку для жыхароў. Адна з выпушчаных ракет не трапіла ў цэль і самазнішчылася – яе абломкі знайшлі каля Біржая. Паводле літоўскіх уладаў, магчыма, гэта быў украінскі дрон, які збіўся з курсу падчас атакі на Расею.