Зяленскі: расейцы на перамовах перабольшылі плошчу акупаванай тэрыторыі Данбасу «На перамовах у Абу-Дабі расейская дэлегацыя заявіла, што «ужо акупавала палову Данбасу», якая насамрэч знаходзіцца пад нашым кантролем», – заявіў прэзідэнт Украіны. Уладзімір Зяленскі адзначыў, што пра гэта сур'ёзна казалі вайсковыя афіцэры і прадстаўнікі выведкі РФ. «Натуральна, ён [Пуцін] будзе расказваць амерыканцам, што яму патрэбны яшчэ адзін-два месяцы, каб цалкам акупаваць усход Украіны. Я таксама магу намаляваць яму мапу, на якой цалкам акупую Расею. Але ж гэта няпраўда». Паводле Зяленскага, амерыканскі бок пацвердзіў украінскую ацэнку сітуацыі на Данбасе.