🐶 У Беларусі плануюць увесці абавязковы выгул сабак на павадку Павадок павінен быць дастаткова трывалым і такой даўжыні, каб гаспадар мог кантраляваць жывёлу. Адпускаць сабак без павадка і займацца іх дрэсіроўкай дазволяць толькі на спецыяльных пляцоўках. Такую норму прадугледжвае праект пастановы Савета міністраў.