🇱🇻Латвійскі палкоўнік: улады Беларусі стварылі «фальшывую мяжу» для мігрантаў Паводле вайскоўца ў Беларусі стварылі дадатковы плот за 0,4-1 кіламетр ад сапраўднай мяжы з Латвіяй. Мігрантам кажуць, што за ім пачынаецца Еўразвяз, але насамрэч людзі трапляюць у буферную зону і ўжо не могуць вярнуцца назад. Пра гэта распавёў кіраўнік латвійскага Цэнтру кіравання крызісамі палкоўнік Арвіс Зіле ў інтэрв'ю польскай газеце Rzeczpospolita.