🎲 З'явілася новая беларуская настольная гульня з выкарыстаннем альтэрнатыўнай версіі лацінкі Выдавецтва Gutenberg Publisher выпускае метафарычную гульню «Цмок». Калода складаецца з 84 карт, заснаваных на беларускіх прымаўках і фразеалагізмах. Яе распрацаваў Сяржук Сай разам з аднадумцамі. Гульня можа выкарыстоўвацца для індывідуальных разважанняў або размоў з іншымі людзьмі. Гэта хутчэй інструмент рэфлексіі, чым звычайная настольная гульня з пераможцамі і баламі. Для гульні стваральнікі распрацавалі альтэрнатыўную версію беларускай лацінкі – Латку. Паводле выдавецтва, гэта эксперымент з новымі формамі беларускай пісьмовасці, а не крытыка традыцыйнай лацінкі. Перадзамова ўжо адкрытая, пачатак продажаў запланаваны на 5 снежня.