Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.1%1.6K avg views
Posting37.0/daylast 12 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
edited
🇱🇻У Латвійскай пракуратуры падазраюць, што беларускія памежнікі прымушаюць мігрантаў пашкоджваць памежную інфраструктуру Латвіі
Паводле крыніцаў у латвійскай пракураты, «людзі ў форме» патрабуюць ад мігрантаў аплату за нелегальны пераход мяжы. Тых, хто не заплаціў, пад пагрозамі гвалту і катаванняў прымушаюць ламаць камеры назірання і электрашчыты з латвійскага боку. Пасля гэтага мігранты вяртаюцца ў Беларусь.
Паводле латвійскай памежнай службы, сёлета зафіксавалі больш за 60 выпадкаў пашкоджання памежнай інфраструктуры – летась іх было 23. З пачатку году таксама перадухілілі больш за 12 тысяч спробаў незаконнага перасячэння.
Маршрут мігрантаў праз Расею і Беларусь каштуе каля 5 тысяч долараў, а разлічваюцца яны найчасцей крыптавалютай. Латвійскія ўлады лічаць, што за схемай стаяць міжнародныя злачынныя групоўкі, якія супрацоўнічаюць з беларускімі службовымі асобамі.
🐺 Вось такое небяспечнае суседства
У Мядзелі заўважылі ваўка, які шпацыраваў па горадзе.
edited
Менскі абласны суд асудзіў трох беларусаў па «справе BYPOL» да 17, 21 і 25 гадоў калоніі
Паводле «Вясны», Юрыя Васілеўскага, Генрыха Агеева і Івана Балашэнку прызналі вінаватымі паводле шэрагу артыкулаў, у тым ліку за «здраду дзяржаве» і ўдзел у «тэрарыстычнай арганізацыі».
Агеева затрымалі ў Крыме ў 2024 годзе, Васілеўскага — у верасні 2025-га.
Балашэнка — былы падпалкоўнік Ваеннай акадэміі.
#Рэпрэсіі
💔 Пасля расейскага ўдару па Кіеве ратавальнікі дасталі з-пад завалаў параненага сабаку і перадалі яго ветэрынарам. Ягоны гаспадар загінуў
Пазней знайшлі яшчэ аднаго сабаку. Ён моўчкі ляжаў каля плота і чакаў чалавека, якога вайна ўжо забрала.
edited
🎨 Ініцыятыва MALDZIS купіла ў Ізраілі карціну мастака з Гомля Міхаіла Кікоіна
Карціна «Партрэт жанчыны» датуецца 1918–1920 гадамі. У будучыні яе плануюць перадаць у Музей гісторыі Гомля – бо цяпер у гомельскіх музеях няма жывапісных твораў Міхаіла Кікоіна.
📌 Як мастак з Гомля стаў прадстаўніком Парыжскай школы мастацтва, і чаму ягоная спадчына мусіць вярнуцца ў Беларусь – чытайце ў артыкуле
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
🕹Dissidentby выпусціў гульню пра жыццё пад рэпрэсіямі ў Беларусі
У гульні «1 з 100 000» можна пражыць лёс беларуса – ад нараджэння да сутыкнення з рэпрэсіўнай сістэмай.
Гулец стварае лёс выпадковага беларуса – ад нараджэння да 2020 года і далей, калі звычайнае жыццё можа раптам ператварыцца ў квэст з допытамі, калоніяй і эміграцыяй.
Нават пасіўнасць не гарантуе бяспекі, а данос ці выпадковы лайк могуць змяніць жыццё.
Адно праходжанне такой сімуляцыі жыцця займае 20–40 хвілінаў.
edited
💥 Стала вядомая прычына выбуху газу ў кватэры ў Менску
Прычынай выбуху апынуўся 55-гадовы мужчына, які запраўляў запальнічку газам з балончыка, не прызначанага для гэтага.
Пасля запраўкі ён вырашыў праверыць ці запальнічка працуе, гэта выклікала ўзгаранне і выбух.
Мужчыну шпіталізавалі з апёкамі, аскепкі аконнай рамы траўмавалі 26-гадовага мінака. Таксама былі пашкоджаныя прыпаркаваныя аўтамабілі.
edited
На праваслаўным фестывалі ў Менску працаваў Z-стэнд «Дапамога Данбасу»
Там збіралі грошы і прапаноўвалі пісаць лісты расейскім вайскоўцам — піша MAYDAY.TЕAM
Пры гэтым афіцыйна ў праграме фестывалю былі заяўленыя заняткі «Зачараванне жаноцкасцю», гутарка пра сіндром ідэальнай маці і антыстрэсавае мерапрыемства для сучасных мам
Фестываль праходзіў з 11 да 18 кастрычніка пры падтрымцы Менгарвыканкаму і з дабраславення мітрапаліта Веніяміна.
🕯Ноч расстраляных паэтаў – 2026: дзе ўшанаваць памяць ахвяраў 1937 года
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД расстраляў у Менску больш за сотню беларускіх дзеячаў культуры, навукоўцаў і інтэлектуалаў.
Ва ўмовах вымушанай эміграцыі адзначэнне гэтай даты распаўсюдзілася па ўсім свеце.
🔗 Дзе будуць праходзіць імпрэзы памяці – глядзіце па спасылцы
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
▶️Чаму новае падвышэнне пенсіяў выглядае як здзек і адкуль у Горадні абяцанне плаціць па $1200 таджыкам?
Разбіраемся ў сённяшнім выданні праграмы «Наш дзень».
Таксама абмяркуем хто можа стаяць за дыверсіямі ў Еўропе і чаму ў іх фігуруюць беларусы, якія санкцыі можа зняць ЕЗ ў адказ на ліст былых палітвязняў.
Пра што гавораць на міжнародным форуме, прысвечаным эканоміцы і бяспецы, і як Еўропа рыхтуецца супрацьстаяць расейскім пагрозам раскажа Зміцер Міцкевіч.
Далучайцеся да нашага эфіру: https://youtube.com/live/J7sg1SUWBjM
📺 Кажуць, што можна бясконца глядзець на агонь і ваду, але ёсць і трэці варыянт...
На тое, як Паўночная Карэя дэманстратыўна выстаўляе артылерыю на мяжы, а турысты і мясцовыя жыхары праз біноклі назіраюць, што адбываецца па той бок дэмілітарызаванай зоны.
☢️ Беларусь рыхтуе пагадненне з расейскім «Расатамам» аб будаўніцтве трэцяга энергаблоку БелАЭС
Паводле міністра энергетыкі Дзяніса Мароза, дакумент амаль гатовы да падпісання. Паралельна чыноўнікі прапрацоўваюць праект другой атамнай электрастанцыі, якую могуць пабудаваць у Магілёўскай вобласці.
Рэжым апраўдвае будаўніцтва новых энергаблокаў неабходнасцю «энергетычнай незалежнасці», хоць супраца з расейскім «Расатамам» акурат паглыбляе залежнасць Беларусі ад Расеі.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
edited
💱 Курсы валютаў 27 кастрычніка
Долар спыніў працяглае падзенне, падчас якога апусціўся ніжэй за 3 рублі, і стабілізаваўся. Еўра працягнуў заўважна таннець, страціўшы 1,4 капейкі. Расейскі рубель крыху ўмацаваўся.
#курсывалютаў
edited
😳 Пачобут канчаткова вяртаецца ў Беларусь
У Беларусі павышаюць пенсіі і дапамогі на дзяцей: каму і на колькі?
Жыхары Барысава і Салігорску скардзяцца на праблемы з гарачай вадой.
Двух беларусаў і ўкраінца падазраюць у дыверсіях у Еўропе.
І што вядома пра выбух газу ў менскім шматпавярховіку?
💥 Пра гэта і не толькі — у кароткім выданні навінаў аўторка, 27 кастрычніка, на Белсаце
🇵🇱 Прадстаўнік прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот беларускіх палітвязняў да лідараў Еўропы
Марцін Пшыдач заклікаў Еўразвяз актывізаваць дыпламатычныя намаганні для вызвалення беларускіх палітвязняў, але выступіў супраць змякчэння санкцый супраць Менску без зменаў у палітыцы беларускіх уладаў – піша Радыё Свабода:
Сёння я не бачу прычын для таго, каб змяняць санкцыйную палітыку, хіба што ўлады Беларусі сапраўды пачнуць мяняць сваю ўнутраную і міжнародную палітыку. На гэты момант я не бачу з боку Менску такой далёкасяжнай гатовасці
На пытанне пра магчымае аднаўлене транзіту калію прадстаўнік прэзідэнта сказаў, што Польшча не падтрымлівае эканамічнай лібералізацыі ў адносінах з рэжымам:
Нават калі гэтыя ўгнаенні ідуць праз Расею, то яны прыносяць беларускаму рэжыму меншыя прыбыткі і яны менш канкурэнтаздольныя на міжнародных рынках. Гэта стварае пэўныя цяжкасці для ўладаў у Менску. Бо санкцыі – не самамэта. Прынамсі, гаворка не пра тое, каб уводзіць санкцыі проста дзеля самых санкцыяў. Іх мэтай было прымусіць Беларусь да пэўных заменаў у палітыцы
💊У Берасці дзеці масава хварэюць на кішэчную інфекцыю
Бацькі ў Threads пішуць пра тэмпературу да 40 градусаў, ваніты, моцныя болі ў жываце і дыярэю. Некаторыя дзеці трапляюць у інфекцыйныя аддзяленні.
Адна з карыстальніц кажа, што яе дзіця выпісалі з дыягназам «сальманелёзны энтэрыт».
У каментарах таксама з'яўляюцца паведамленні пра падобныя выпадкі ў Кобрыне, Лідзе і Менску.
Бацькі мяркуюць, што дзеці маглі падхапіць інфекцыю ў дзіцячых садках.
edited
📺 Сербскі тэлеканал RTV папрасіў прабачэння за прапаганду
Канал пачаў выпуск навінаў з выбачэнняў перад гледачамі за шматгадовае праўладнае асвятленне падзей.
Вядоўца прызнаў, што канал замоўчваў важную інфармацыю, падаваў аднабаковыя звесткі і не задаваў нязручных пытанняў. Паводле яго, частка супрацоўнікаў змагалася за незалежную журналістыку, але не змагла у свой час перамагчы цэнзуру.
Пасля гэтага кіраўнік першай праграмы тэлеканалу падаў у адстаўку.
Змены адбыліся на фоне пратэстаў у Сербіі і датэрміновых парламенцкіх выбараў, якія прайшлі пасля амаль двух гадоў студэнцкіх выступаў супраць карупцыі і ўлады Аляксандра Вучыча.
У Бярозе школьнік знайшоў рэвальвер 1895 года, прыдатны да стральбы
Падчас прагулкі падлетак знайшоў на беразе ракі Крэчэт бот, у якім ляжалі рэвальвер сістэмы Нагана і 19 патронаў.
Экспертыза паказала, што зброя, вырабленая на Тульскім зброевым заводзе, застаецца прыдатнай да стральбы. Такімі ж аказаліся 15 патронаў.
Бот маглі падняць са дна падчас ачысткі рэчкі.
edited
🙈 «Наша Ніва»: прынамсі аднога лукашыста асудзілі на 10 содняў за каментары пад «экстрэмісцкімі» допісамі
Цяпер рэжым лічыць распаўсюдам экстрэмізму нават асуджальныя каментары з боку прыхільнікаў дыктатара, якія выказваюць думкі супраць дзеячаў, прызнаных у Беларусі экстрэмістамі. Распаўсюдам лічыцца сам факт такога каментара.
Як паведаміла «Наша Ніва», аднаго з прыхільнікаў Лукашэнкі пакаралі 10 суткамі арышту за абразлівыя каментары ў адрас Святланы Ціханоўскай у Threads.
У судзе мужчына казаў, што пісаў каментары з «добрых намераў», і спасылаўся на тое, што дэпутат Алег Гайдукевіч таксама размаўляе з апазіцыянерамі ў Threads. Але ж у судзе не прынялі гэтыя аргументы.
edited
🇲🇳 Лукашэнка шукае партнёраў у Манголіі. Што стаіць за візітам яе прэзідэнта ў Менск?
Дыктатар працягвае дэманстраваць, што Беларусь нібыта не ізаляваная ад свету. Але перспектывы канкураваць з Кітаем і Расеяй, якія ёсць ключавымі гульцамі ў Манголіі, – не вельмі вялікія:
«Каб канкураваць з Кітаем, мы вымушаныя набываць абсталяванне ў Кітаю»,
– кажа кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін.
📉 Чаму Беларускі экспарт не можа канкураваць на рынках, якія застаюцца адкрытымі – чытайце ў поўным каментары гісторыка па спасылцы
🔗Адкрыць спасылку з Беларусі