🕹Dissidentby выпусціў гульню пра жыццё пад рэпрэсіямі ў Беларусі У гульні «1 з 100 000» можна пражыць лёс беларуса – ад нараджэння да сутыкнення з рэпрэсіўнай сістэмай. Гулец стварае лёс выпадковага беларуса – ад нараджэння да 2020 года і далей, калі звычайнае жыццё можа раптам ператварыцца ў квэст з допытамі, калоніяй і эміграцыяй. Нават пасіўнасць не гарантуе бяспекі, а данос ці выпадковы лайк могуць змяніць жыццё. Адно праходжанне такой сімуляцыі жыцця займае 20–40 хвілінаў.