На праваслаўным фестывалі ў Менску працаваў Z-стэнд «Дапамога Данбасу» Там збіралі грошы і прапаноўвалі пісаць лісты расейскім вайскоўцам — піша MAYDAY.TЕAM Пры гэтым афіцыйна ў праграме фестывалю былі заяўленыя заняткі «Зачараванне жаноцкасцю», гутарка пра сіндром ідэальнай маці і антыстрэсавае мерапрыемства для сучасных мам Фестываль праходзіў з 11 да 18 кастрычніка пры падтрымцы Менгарвыканкаму і з дабраславення мітрапаліта Веніяміна.