💥 Стала вядомая прычына выбуху газу ў кватэры ў Менску Прычынай выбуху апынуўся 55-гадовы мужчына, які запраўляў запальнічку газам з балончыка, не прызначанага для гэтага. Пасля запраўкі ён вырашыў праверыць ці запальнічка працуе, гэта выклікала ўзгаранне і выбух. Мужчыну шпіталізавалі з апёкамі, аскепкі аконнай рамы траўмавалі 26-гадовага мінака. Таксама былі пашкоджаныя прыпаркаваныя аўтамабілі.