🇱🇻У Латвійскай пракуратуры падазраюць, што беларускія памежнікі прымушаюць мігрантаў пашкоджваць памежную інфраструктуру Латвіі Паводле крыніцаў у латвійскай пракураты, «людзі ў форме» патрабуюць ад мігрантаў аплату за нелегальны пераход мяжы. Тых, хто не заплаціў, пад пагрозамі гвалту і катаванняў прымушаюць ламаць камеры назірання і электрашчыты з латвійскага боку. Пасля гэтага мігранты вяртаюцца ў Беларусь. Паводле латвійскай памежнай службы, сёлета зафіксавалі больш за 60 выпадкаў пашкоджання памежнай інфраструктуры – летась іх было 23. З пачатку году таксама перадухілілі больш за 12 тысяч спробаў незаконнага перасячэння. Маршрут мігрантаў праз Расею і Беларусь каштуе каля 5 тысяч долараў, а разлічваюцца яны найчасцей крыптавалютай. Латвійскія ўлады лічаць, што за схемай стаяць міжнародныя злачынныя групоўкі, якія супрацоўнічаюць з беларускімі службовымі асобамі.